Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Ірына Красоўская прыме ўдзел у канферэнцыі ААН аб гвалтоўных знікненнях 11:34, 13/10/2006
У снежні 2006 года Генеральная Асамблея Арганізацыі Аб`яднаных Нацый будзе разглядаць пытанне аб ратыфікацыі Міжнароднай Канвенцыі для абароны ўсіх асоб ад гвалтоўных знікненняў. Канвенцыя была аднагалосна прынятая Саветам па правах чалавека ААН на яго першай сесіі ў чэрвені 2006 года ў Жэневе. Група прадстаўнікоў арганізацый, якія аб`яднаюць сваякоў гвалтоўна зніклых людзей па ўсім свеце, прыме ўдзел у арганізаванай місіяй Францыі ў ААН канферэнцыі, прысвечанай Канвенцыі. Канферэнцыя пройдзе ў рамках 62-ой сесіі Генеральнай Асамблеі ААН 17 – 19 кастрычніка 2006 года ў Нью-Йорку.
Прадстаўнікі арганізацый сваякоў зніклых людзей, сярод якіх сябры Лаціна-Амерыканскай Федэрацыі сваякоў зніклых людзей (Венесуэла), Азіяцкай федэрацыі супраць гвалтоўных знікненняў (Філіпіны), грамадзянскай ініцыятывы «Мы памятаем» (Беларусь), а таксама прадстаўнікі іншых арганізацый з Шры-Ланкі, Уругвая, Нідэрландаў, Інданэзіі таксама правядуць шэраг сустрэч з дэлегацыямі з розных краін-сяброў ААН для таго, каб упэўніць іх у важнасці неадкладнага прыняцця Канвенцыі.
Беларусь на канферэнцыі ў рамках 62-ой сесіі ААН будзе прадстаўляць лідэр грамадзянскай ініцыятывы "Мы памятаем" Ірына Красоўская.