Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларуская моладзь падтрымала пратэстантаў 14:51, 13/10/2006
“Мы, беларускія студэнты, з-за сваіх палітычных перакананьняў вымушаныя працягваць навучаньне за межамі сваёй краіны, вельмі занепакоеныя сытуацыяй, якая на працягу апошніх гадоў кіраваньня Лукашэнкі складваецца вакол хрысьціянскіх цэркваў на Беларусі. Сёньняшнія беларускія рэаліі выглядаюць такім чынам, што ў нашае краіне перасьледуюцца ўсе хрысьціянскія грамады, акрамя праваслаўнае царквы, якая, даўно стаўшы сапраўднай фінансавай карпарацыяй, падтрымлівае незаконны рэжым Лукашэнкі й перыядычна ўзнагарожвае крывавага дыктатара рознымі псэўдадухоўнымі ўзнагародамі”, -- гаворыцца ў заяве беларускіх студэнтаў, якія былі выключаныя з беларускіх вну за ўдзел у акцыях пратэсту падчас прэзідэнціх выбараў, і зараз навучаюцца ў Польшчы па праграме імя Кастуся Каліноўскага.
“Астатнія жа хрысьціянскія цэрквы – каталіцкія, а першую чаргу – пратэстанцкія – церпяць бепрэцэдэнтныя перашкоды, а вельмі часта – нават перасьлед. Прыкладам таму стала пеаднакратнае на працяга нават гэтага году закрыцьцё беларускімі ўладамі пратэстанцкіх малітоўных дамоў і пазбаўленьне цэркваў рэгістрацыі па сфабрыкаваных абвінавачаньнях. Апошнім крокам жорсткай раправы рэжыму над пратэстанцкімі дэмамінацыямі стаў прысуд аб прымусовым продажы цаквою “Новае Жыцьцё” будынку, дзе адбываюцца набажэнствы, у адказ на што вернікі гэтае царквы вымушаныя былі абвесьціць бестэрміновую галадоўку”, -- адзначаецца ў заяве.
Беларускія студэнты назвалі рашэньне суду аб прымусовым продажы будынку царквы “Новая Жыцьцё” “палітычна матываваным” і “цалкам незаконным”. Яны лічаць такое стаўленьне рэжыму да хрысьціянскіх цэркваў на Беларусі “абсалютна недапушчальным” і “неадпавядаючым шматсотгадовай беларускай традыцыі верацярпімасьці й талеранцыі”.
“Каліноўцы” патрабуюць неадкладна спыніць перасьлед усіх хрысьціянскіх цэркваў у нашае краіне, “станаўленьне дзяржаўнасьці ў якой адбылося непасрэдна дзякуючы рэфармацыі й духоваму адраджэньню”.