Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусь і Украіна могуць узгадніць тарыфы на транзіт расейскага газу 12:12, 13/10/2006
Беларусь і Украіна, магчыма, узгадняць тарыфную палітыку ў вобласці транзіту расейскага газу ў Заходнюю Еўропу па магістральных трубаправодах, паведаміла "Інтэрфаксу" на ўмовах ананімнасці кампетэнтная крыніца.
Па яе дадзеных, 17 – 19 кастрычніка для правядзення перамоў з кіраўніцтвам ААТ "Белтрансгаз" прыбудуць старшыня савета дырэктароў ДК "Укртрансгаз" Яраслаў Марчук і генеральны дырэктар УМГ "Львоўтрансгаз" Міхась Дзеркач. Афіцыйнай падставай для візіту з`яўляецца падпісанне Пагаднення аб навукова-тэхнічным супрацоніцтве паміж ААТ "Белтрансгаз" і ДК "Укртрансгаз", а таксама "Палажэння аб узаемадзеянні паміж дыспетчарскімі службамі ААТ "Белтрансгаз" і УМГ "Львоўтрансгаз" ДК "Укртрансгаз" пры лакалізацыі надзвычайных сітуацый на сумежных памежных участках магістральных газаправодаў "Таржок-Даліна" і "Івацэвічы-Даліна".
У той жа час крыніца дала зразумець, што, апрача падпісання гэтых дакументаў, тэмай перамоў стане выпрацоўка сумеснай тарыфнай палітыкі ў вобласці транзіту расейскага газу праз тэрыторыю Ўкраіны і Беларусі.
Па меркаванні крыніцы, краіны, якія не валодаюць газавамі рэсурсамі, маглі б выпрацаваць адзіную газавую палітыку ў сферы транзіту. Эксперты лічаць лагічным павелічэнне Беларуссю і Украінай кошту на транзіт расейскага газу ў сувязі з падвышэннем з 2006 года для Украіны кошту расейскага газу для ўнутранага спажывання і ў сувязі з падвышэннем кошту на газ для Беларусі, якое плануецца у 2007 годзе, адзначыла крыніца.
Тым не менш, у Беларусі лічаць стратэгічным кірункам сваёй дзейнасці павелічэнне аб`ёмаў транзіту расейскага газу ў Заходнюю Еўропу, у тым ліку праз магістральны газаправод "Ямал-Еўропа-2", падкрэсліла крыніца.
Па дадзеных міністэрства статыстыкі і аналізу Беларусі, у студзені-жніўні аб`ём прапампоўкі газу па магістральных трубаправодах па тэрыторыі рэспублікі склаў 44,4 млрд куб.м, што на 7% больш у параўнанні з аналагічным перыядам 2005 года. Пры гэтым з агульнага аб`ёму для спажыўцоў Беларусі было транспартавана 13,5 млрд куб.м газу, што на 5,2% больш у параўнанні з студзенем- жніўнем 2005 года.
Па аператыўных дадзеных Аб`яднанага дыспетчарскага ўпраўлення ДК "Укртрансгаз" за 9 месяцаў 2006 года Украіна траспартавала па магістральных газаправодах у краіны Еўропы 84,7 млрд куб.м прыроднага газу. Аб`ём транзіту ў краіны СНД склаў 11,7 млрд куб.м.
У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года аб`ёмы транзіту газу праз тэрыторыю Ўкраіны паменшыліся адпаведна на 5,4 і 0,1 млрд куб.м. Чыннікам скарачэння транзіту газу праз тэрыторыю Ўкраіны стала памяншэнне адбору прыроднага газу спажыўцамі еўрапейскіх краін і памяншэнне аб`ёмаў падачы газу ў ГТС Украіны з боку Расеі на працягу 2006 года.