Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 1314 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Італьянская прынцэса піша пра Віку Мароз у Страсбур і Гаагу
14:42, 13/10/2006

Старшыня Міжнароднага Камітэту па правах чалавека ў Мілане, прынцэса Жасьмін фон Хоэнштаўфэн накіравала зварот да прэзыдэнта Італьянскай Рэспублікі і міжнародных арганізацый, паведамляе «Радыё Свабода». У сваёй заяве яна крытыкуе афіцыйны Менск за адсутнасьць інфармацыі пра цяперашняе канкрэтнае месцазнаходжаньне Вікі Мароз ды зьвестак пра стан здароўя дзяўчынкі.

Зьвяртаючыся да прэзыдэнта Італьянскай рэспублікі Джорджа Напалітана, а таксама ў міжнародны суд ў Гаазе і Эўрапейскі суд па правах чалавека ў Страсбуры, прынцэса і праваабаронца Жасьмін фон Хоэнштаўфэн патрабуе, каб беларускі бок ня толькі даваў інфармацыю пра Віку, але і прадставіў канкрэтныя доказы здароўя беларускай дзяўчынкі, якасьці ўмоваў, у якіх яна цяпер утрымліваецца.

Адпаведны запыт да ўраду Італіі зрабілі парлямэнтары Фурыа Каломба, Эджыдыё Пэдрыні, Франка Рама, Стэфанія Прэстыджакама. Менавіта гэтыя палітыкі ў свой час выступілі з прапановай стварыць грамадзянскую ініцыятыву “Дапаможам Марыі” (Так у Італіі многія называюць Віку Мароз). Папулярныя палітыкі, як і іншыя сябры арганізацыі лічаць неабходным пільна адсочваць далейшы лёс гэтай дзяўчынкі і выказваюць жаданьне ўбачыць яе.

Тым часам, учора, у чацьвер, у Генуэскім судзе па справах непаўналетніх была заслуханая справаздача тых італьянскіх псыхолягаў, якія непасрэдна суправаджалі Віку Мароз на радзіму і цягам дзесяці дзён назіралі за ёй у Беларусі.

Лаўра Батальлі і Антаанэта Сімі паведамілі судзьдзю Карлу Каваторэ, што засталіся задаволеныя супрацоўніцтвам зь беларускімі калегамі. Паводле італьянскіх спэцыялістак, стан Вікі нармалізуецца і назіраючы за яе паводзінамі, вельмі цяжка зрабіць выснову пра схільнасьць дзяўчынкі да самагубства. (Нагадаем, што менавіта пра гэта ў свой час сьведчылі Алесандра Джуста і Марыя Кьяра Барначын, калі матывавалі сваё жаданьне пакінуць Віку ў сябе дома ў Італіі.)

Лаўра Батальлі і Антаанэта Сімі таксама распавялі ў Генуэскім судзе, што Віка Мароз знаходзіцца на рэабілітацыі ў невялікім цэнтры, у групе з 23 дзяцей -яе равесьнікаў. Паводле італьянцаў, гэта - Бабруйск. Тым часам беларускія чыноўнікі не называюць дакладнага месцазнаходжаньня дзяўчы.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: Собрались в отпуск? Купите горящие туры на Крит и будет лето!
Бесплатная рассылка: как с Intway (Интвей) начать свой бизнес в интернет?
Предлагаем продажа тягачей, Freightliner, лизинг грузовых автомобилей
Читайте про много эмо фото