Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
1617 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Магілёўскія актывісты зладзілі флэш-моб каля КДБ
17:05, 16/10/2006

14 кастрычніка ў Магілёве адбылася акцыя, якую правялі актывісты моладзевых суполак. Моладзь выступіла на знак салідарнасьці зь сябрамі “Маладога фронту”, якія былі затрыманыя 14 верасьня і цяпер перасьледуюцца адміністрацыямі сваіх навучальных устаноў і супрацоўнікамі КДБ.

У акцыі прынялі ўдзел столькі ж, колькі было затрымана месяц таму, - 25 чалавек. Маладыя людзі, паклаўшы рукі адзін аднаму на плечы, ланцужком некалькі разоў прайшлі пад вокнамі Ленінскага РАЎС Магілёва і будынку КДБ.

Нагадаем, што 14 верасьня падчас справаздачна-выбарчага сходу "Маладога Фронту" да магілёўскай філіі ПЦ "Вясна" пад`ехаў аўтобус ПАЗ з спэцназаўцамі. Яны ўварваліся ў офіс, дзе затрымалі 25 чалавек, канфіскавалі літаратуру. Затрыманых адвезьлі ў Ленінскі РАУС. Там правёўся агляд іх рэчаў і допыты. Праз нейкі час актывістаў вызвалілі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: