Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Беларусь едзе кубінская дэлегацыя 11:59, 16/10/2006
Старшыня Нацыянальнай асамблеі народнай улады Кубы Рыкарда Аларкон дэ Кесада ўзначаліць парламенскую кубінскую дэлегацыю, якая з візітам наведае Беларусь. Паездка адбудзецца з 29 кастрычніка па 2 лістапада.
Як паведаміў карэспандэнту БЕЛТА Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Куба ў Беларусі Амар Медына Кінтэра, гэта візіт у адказ кубінскіх парламентарыяў у нашу краіну. Кубінскі дыпламат лічыць вельмі важным у развіцці двухбаковага парламенцкага супрацоўніцтва абмен візітамі.
Кубінская дэлегацыя мае намер абмеркаваць з беларускімі калегамі становішча і перспектывы двухбаковага развіцця ўзаемадзеяння, а таксама азнаёміцца з сацыяльна-эканамічным развіццём Беларусі.