Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Салідарнасць Еўропы: беларускія студэны змогуць працягнуць адукацыю за мяжой 16:49, 16/10/2006
Еўракамісія абвясціла ў панядзелак аб вылучэнні 4,5 мільёнаў еўра для беларускіх студэнтаў, якія жадаюць навучацца за мяжой і якія былі выключаныя з вну за палітычную актыўнасць. Як паведамілі ў прэс-службе Еўракамісіі, праграма фінансавання іх навучання разлічаная на тры гады і будзе здзяйсняцца пад кантролем Савета міністраў Паўночных краін, які, са свайго боку, дадаткова вылучае на яе рэалізацыю 500 тысяч еўра.
Праграмай будуць ахопленыя больш 300 беларускіх студэнтаў, якія былі выключаныя з вну або не былі дапушчаныя да здачы экзаменацыйнай сесіі за палітычную актыўнасць, выяўленую падчас прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 19 сакавіка 2006 года.
Гэтым студэнтам будзе прапанавана навучанне ва ўніверсітэтах і інстытутах суседніх з Беларуссю краінах, у прыватнасці, у "Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў выгнанні" у Вільне, а таксама ва Украіне.
"Еўропа думае пра народ Беларусі і жадае дапамагчы тым, хто пацярпеў у выніку свайго ўдзелу ў палітычнай дзейнасці, якая з`яўляецца нармалёвай для дэмакратычнай дзяржавы", – заявіла ў гэтай сувязі еўракамісар па знешніх сувязях і еўрапейскай палітыцы суседства Беніта Ферэра-Вальднер.
"Я спадзяюся, што тыя, хто будзе навучацца па гэтай схеме, павязуць з сабою дахаты лепшае разуменне жыцця грамадзянскай супольнасці і будуць падтрымліваць аптымізм і надзею ў дачыненні таго, што іх краіна аднойчы здабудзе гэтую свабоду", – дадала еўракамісар.
Пачатак рэалізацыі праграмы навучання беларускіх студэнтаў за мяжой будзе пакладзены ўжо ў гэтым акадэмічным годзе. Фінансаванне будзе ўключаць выдаткі на навучанне і стыпендыі, пражыванне і сацыяльнае і медыцынскае страхаванне.
Адбор студэнтаў, якія прадставяць доказы таго, што ім было адмоўлена ў навучанні на тэрыторыі Беларусі, будзе здзяйсняцца экспертнай камісіяй пры Савеце міністраў Паўночных краін, у які ўваходзяць Данія, Ісландзія, Нарвегія, Фінляндыя, Швецыя. А таксама аўтаномныя тэрыторыі Грэнландзія (Данія), Фарэрскія (Данія) і Аландскія (Фінляндыя) выспы.