Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Брусэлі сёння пройдзе форум, прысвечаны Беларусі 13:24, 16/10/2006
16 кастрычніка ў Брусэлі пройдзе форум, у рамках якога прадстаўнікі ЕЗ і Беларусі абмяркуюць сітуацыю ў краіне ў вобласці палітыкі, эканомікі і СМІ.
Плануецца, што ў палітычнай дыскусіі прымуць удзел намеснік кіраўніка мясцовага савета Белаазёрска, кіраўнік брэсцкага аддзялення БНФ Юрый Губарэвіч і эксперт Цэнтра беларускіх даследаванняў Кірыла Гайдук. Ю.Губарэвіч выступіць з дакладам аб развіцці палітычнай сітуацыі ў Беларусі і выбарах у мясцовыя Саветы, якія адбудуцца ў пачатку наступнага года. К.Гайдук паведаміць аб становішчы прафсаюзаў у краіне і коштаўтварэнні на газ для Беларусі, яго эканамічных, палітычных аспектах.
Старшыня грамадскай арганізацыі "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Жана Ліцвіна распавядзе ўдзельнікам форума аб сітуацыі з незалежнай прэсай у краіне. Дырэктар праекту "Еўрапейскае радыё для Беларусі" Зміцер Новікаў прадставіць свой праект.
Сярод еўрапейскіх удзельнікаў – дэпутаты Еўрапарламента, прадстаўнікі Фінляндыі, якая ўзначальвае савет Еўразвяза, Еўракамісіі, эксперты Міжнароднай федэрацыі журналістаў (IFJ).
Трэба адзначыць, што пасля заканчэння форума адбудзецца прыём, прысвечаны адкрыццю прадстаўніцтва "За дэмакратычную Беларусь" і старту "Еўрапейскага радыё для Беларусі". Бюро "За дэмакратычную Беларусь", нагадаем, было зарэгістравана ў Бельгіі яшчэ ў ліпені 2006 года.
Форум арганізаваны дэпутатамі Еўрапарламента, сябрамі дэлегацыі па сувязям з Беларуссю пры падтрымцы еўрапейскіх і амерыканскіх недзяржаўных арганізацый – "Нацыянальнага дэмакратычнага інстытута", "Понтис", IFJ.