Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сёньня ў Гомелі напачатку 9-й гадзіны вечара супрацоўнікі Цэнтральнага райаддзелу міліцыі затрымалі 15 пераважна студэнтаў і школьнікаў, у іх ліку тры дзяўчыны. Ля помніку Кірылу Тураўскаму ў цэнтры горада моладзь ладзіла акцыю салідарнасьці і збіраліся запаліць свечкі.
Як паведаміў “Радыё Свабода” адзін з удзельнікаў акцыі спадар Зьміцер, у пастарунку міліцыянты патлумачылі юнакам і дзяўчатам, што яны затрыманы дзеля высьвятленьня асобаў.
У гэтыя хвіліны удзельнікаў акцыі выклікаюць у кабінэт па аднаму дзеля гутарак і дачы паказаньняў.