Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
1617 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Ірына Красоўская: «Мільёны людзей адклікнуліся на наш заклік да салідарнасці»
11:38, 16/10/2006

Роўна год назад, 16 кастрычніка 2005 года, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Беларусі і прапанавалі правесці Дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, зніклымі апазіцыянерамі, іх сем`ямі, незалежнымі журналістамі. З таго часу ў кожны 16-ы дзень чарговага месяца ў 20:00 у кватэрах беларускіх грамадзян, якія падтрымалі ініцыятыву, на 15 хвілін згасае святло, а на падваконніках з`яўляюцца свечкі – у памяць аб тых, каму барацьба за свабоду і дэмакратыю каштавала жыцця, паведамляе Руская служба радыё "Свабода".

Ініцыятыва правядзення Дня салідарнасці ўзнікла летась. Тады сем`і зніклых апазіцыянераў выставілі ўладам ультыматум: да 16 верасня 2005 года правесці аб`ектыўнае расследванне спраў аб знікненні іх блізкіх. Менавіта 16 верасня 1999 года пры таемных абставінах зніклі былы віцэ-прэм`ер беларускага ўрада Віктар Ганчар і грамадскі дзеяч Анатоль Красоўскі. Праз год бясследна знік экс-міністр унутраных спраў Юрый Захарэнка. Такая ж доля пасля спасцігла аператара расейскага тэлеканалу ОРТ Зміцера Завадскага. Дагэтуль застаецца шмат пытанняў вакол смерці былога віцэ-спікера беларускага парламента Генадзя Карпенкі і палітолага Анатоля Майсені.

Аднак адмова афіцыйных улад расследаваць справы зніклых і жорсткія разгоны акцый у памяць аб зніклых далі актывістам апазіцыі падставу сцвярджаць: самі ўлады датычныя да палітычна матываваных выкраданняў і наўмысна перашкаджаюць усталяванню ісціны. Лідэр грамадзянскай ініцыятывы "Мы памятаем" Ірына Красоўская, каардынатар руху "Зубр" Мікіта Сасім і вядомая журналістка Ірына Халіп заклікалі беларусаў у знак салідарнасці 16 кастрычніка выключыць на 15 хвілін святло ў сваёй кватэры і паставіць на падваконнік запаленую свечку. Аднак і праз год пытанне – дзе ж зніклыя апаненты ўлады? – не страціла сваёй актуальнасці. Гаворыць міжнародны каардынатар акцыі Ірына Красоўская, жонка зніклага палітыка Анатоля Красоўскага.

"Акцыям салідарнасці, якія мы праводзім 16-га дня кожнага месяца, спаўняецца год. Ужо можна канстатаваць, што мільёны людзей адгукнуліся на наш заклік як за межамі краіны, так і ў самой Беларусі. Сёння нашы сябры ў Вашынгтоне таксама будуць праводзіць акцыю салідарнасці побач з беларускай амбасадай. У адрозненні, дарэчы, ад Беларусі, у ЗША ніхто яе праводзіць не забараняе. Акрамя таго, акцыі традыцыйна пройдуць ва Украіне, Польшчы, Бельгіі, Францыі, іншых краінах. Нажаль, у Беларусі ўсё адбываецца наадварот. Вельмі шмат людзей нас падтрымліваюць. Але ўлады, якія, па меркаванні міжнароднай супольнасці, маюць дачыненне да знікнення палітычных апанентаў, робяць усё, каб знішчыць нават памяць аб гэтых людзях".

Адна з ініцыятараў акцыі салідарнасці журналістка Ірына Халіп сэнс ідэі бачыць у тым, каб "уявіць сабе Беларусь, у якой людзі маглі бы жыць.". А цёмныя вокны, у якіх бачны толькі цені падпаленых свечак, могуць стаць тым самым люстэркам, у якім беларусы ўбачаць, што іх вельмі шмат. "Можа быць з гэтага ўсё і пачнецца", – рэзюмуе Ірына Халіп.

Сёння ўспамінаюць не толькі зніклых апанентаў рэжыму. Напярэдадні беларускія праваабаронцы акцэнтавалі ўвагу на рэзкім узмацненні палітычнага працэсу супраць шэрагу актывістаў апазіцыі. за свае перакананні адбываюць розныя тэрміны пакарання вядомыя ў краіне палітыкі і грамадскія дзеячы: Аляксандр Казулін, Андрэй Клімаў, Павел Севярынец, Мікалай Статкевіч, Артур Фінькевіч, актывісты арганізацыі "Партнёрства" Цімафей Дранчук і Мікалай Астрэйка, рыхтуецца судовы вердыкт у дачыненні да лідэра "Маладога Фронту" Зміцера Дашкевіча.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: