Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Менску затрымалі ўдзельнікаў флэш-мобу 11:48, 16/10/2006
У Менску ўвечары 15 кастрычніка затрымалі моладзевых актывістаў. Група юнакоў ладзіла флэш-моб у цэнтры гораду.
На 18-ую гадзіну былі прызначаныя некалькі флэш-мобаў у розных частках Мінску. Адзін з іх меў адбыцца каля кінатэатру “Масква”. Групу затрымалі, калі яна запускала бел-чырвона-белы сцяг на балёніках. Маладых людзей завезлі ў міліцэйскі пастарунак, перапісалі пашпартныя звесткі, канфіскавалі сцяг. Пратакол канфіскацыі праваахоўнікі не складалі. Праз гадзіну пасля затрымання ўсіх удзельнікаў акцыі адпусцілі, паведамляе прэс-служба Партыі БНФ.