Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
1617 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Пратэстанты зьвярнуліся да грамадзкасьці за падтрымкай
16:58, 16/10/2006

Праваабарончыя і грамадзкія арганізацыі, а таксама сродкі масавай інфармацыі атрымалі зварот вернікаў-пратэстантаў царквы "Новае жыцьцё", у якіх беларускія ўлады забралі будынак царквы:

ЗВАРОТ ДА ГРАМАДЗКАСЬЦІ

Кожны чалавек мае штосьці сваё асабліва каштоўнае і важкае для яго – тое, што наўпрост неабходнае, гэтак жа як ежа альбо вада. Што здарыцца, калі забраць у селяніна зямлю, у паэта ці пісьменьніка – магчымасьць пісаць, у верніка – магчымасьць зьвяртацца да Бога з малітваю?

Сёлета 29 верасьня Менгарвыканкам прыняў рашэньне пра прымусовае пазбаўленьне пратэстанцкае царквы “Новае жыцьцё” права карыстаньня зямлёй і будынкам царквы, якія былі набытыя паводле закону ў 2002 годзе.

Хрысьціяне купілі будынак былога кароўніка і зрабілі зь яго свой дом – дом, дзе яны могуць зьвяртацца да Бога, дом, які напаўняе сэнсам іх жыцьцё. Адбіраючы ў іх гэты дома, дзяржаўныя чыноўнікі пазбаўляюць іх самага важнага ў жыцьці хрысьціяніна – болей важнага за ваду і хлеб.

5 кастрычніка 2006 года вернікі царквы “Новае жыцьцё”, а таксама вернікі іншых пратэстанцкіх цэркваў распачалі пост-галадоўку. На 15 кастрычніка колькасьць галадоўнікаў 180 чалавек.

Іхныя патрабаваньні:

- адмяніць рашэньне Менгарвыканкама пра пазбаўленьні царквы зямлі і будынку;

- дазволіць перапрафіляваць будынак царкы на культавы.

Дзеля таго каб былі выкананыя гэтыя патрабаваньні і адноўленая справядлівасьць ў дачыненьні да вернікаў, вымагаюцца найбольшы ўдзел і салідарнасьць усіх, хто не абыякавы да свайго права на нармалёвае, годнае людзкае жыцьцё.

Упершыню ў такой сур’ёзнай акцыі удзельнічаюць вернікі-пратэстанты і яны маюць намер дамагчыся выкананьня сваіх патрабаваньняў. Дактары хуткай дапамогі адмовіліся прыязджаць для агляду стану здароўя вернікаў.

Чын хрысьціян мусіць быць заўважанымі ўладаю і грамадзтвам.

Мы можам рабіць гэта разам:

- даслаць ліст падтрымкі ў царкву “Новае жыцьцё” (mail@newlife.by);

- выказаць салідарнасьць з удзельнікамі чыну на сайце ініцыятывы ў падтрымку посту-галадоўкі www.post-golodovka.org альбо сайце www.newlife.by;

- выказаць падтрымку асабіста, наведаўшы царкву (Менск, вул. Кавалёва, 72);

- далучыцца да посту;

- зладзіць публічную акцыю падтрымкі;

- накіраваць зварот (ліст, факс) у Менгарвыканкам, Пракуратуру альбо Вышэйшы гаспадарчы суд Рэспублікі Беларусь;

- пералічыць сродкі царкве;

- інфармаваць грамадзкасьць у Беларусі і ў замежжы пра пост-галадоўку хрысьціян;

- абмяркоўваць тэмат посту-галадоўкі на сайтах і ў друку.

Дадатак:

Менгарвыканкам

пр-т Незалежнасьці 8, Менск, 220030

тэл.: (+375 17) 2274433,

факс: (+375 17) 2276866


Пракуратура Рэспублікі Беларусь

вул. Інтэрнацыянальная 22, Менск, 220030

тэл.: (+375 17) 2264357


Вышэйшы гаспадарчы суд Рэспублікі Беларусь

вул. Валадарскага 8, Менск, 220030

тэл.: (+375 17) 2271641


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: