Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Барысаве прайшоў флэшмоб (Фота) 11:00, 17/10/2006
У Дзень салідарнасці ў Барысаве на вуліцу выйшлі 50 удзельнікаў кампаніі "За Свабоду". Яны збіраліся каля гарадскога Дома культуры, запальвалі свечкі і прайшлі паблізу гарвыканкама ў гарадскі сквер. Каля вечнага агню маладыя людзі выклалі з свечак лічбу "16". Працаўнікі міліцыі, якія прыбылі на месца, не паспеўшы заспець на месцы ўдзельнікаў флэшмобу, прыняліся фатаграфаваць людзей, якія там адпачывалі.