Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 1718 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Пракуратура: Справа аб забойстве Веранікі Чаркасавай «не безнадзейная»
17:27, 17/10/2006

Расследванне па справе аб забойстве журналісткі Веранікі Чаркасавай прыпынена ў сувязі з тым, што не выяўленыя асобы, якія здзейснілі злачынства, аднак аператыўная праца па гэтай справе працягваецца. Аб гэтым у інтэрв`ю газеце "Звязда" заявіў начальнік следчага аддзела пракуратуры Менска Сяргей Іваноў. "Па маім меркаванні, гэтая справа – не безнадзейная, і яе расследванне можа быць даведзена да лагічнага канца", – паведаміў прадстаўнік пракуратуры.

Ён адзначыў, што забойства журналісткі В.Чаркасавай не было сапраўды прадуманае і загадзя падрыхтаванае. "Аб гэтым ярка сведчыць той факт, што забойца выкарыстаў нож, які ўзяў на кухні сваёй ахвяры. Калі б злачынец адразу ж меў намер забіць Чаркасаву, то ўзяў бы з сабою ўласную зброю, а не спадзяваўся бы на выпадкова знойдзены нож", – лічыць С.Іваноў.

Нагадаем, што 20 кастрычніка 2004 года журналістка недзяржаўнага беларускага штотыднёвіка "Салідарнасць" была па-зверску забітая ў сваёй менскай кватэры ў хаце па вуліцы Някрасава (Савецкі раён). На целе забітай было выяўлена больш за 40 нажавых раненняў. Па факце забойства В.Чаркасавай пракуратурай Савецкага раёна 21 кастрычніка 2004 года была ўзбуджаная крымінальная справа па ч.1 ар.139 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, прычым працоўнай версіяй следства дагэтуль застаецца забойства на бытавой глебе. Раней журналістка працавала на Беларускім тэлебачанні, у выданнях "Імя", "Беларуская дзелавая газета" і "Беларуская газета".


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: