Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 1718 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Флэшмоб 16 кастрычніка ў Гомелі
11:32, 17/10/2006

16 кастрычніка у Гомелі адбыўся флэш-моб “Сьвечкі Салідарнасьці”. Ў 20 гадзін каля помніка Кірылы Тураўскага сабралося болей 50 маладзёнаў, якія выказалі сваю салідарнасьць з рэпрэсаванымі па палітычных матывах беларусамі. Акцыя была шырока анансаваная, столькі маладых актывістаў да гэтага часу ў Гомелі на флэш-мобах яшчэ не збіралася.

Не абыйшлося без затрыманьняў. 20 маладзёнаў былі затрыманыя супрацоўнікамі АМАПу і КДБ у цывільным. Каля самога помніка актывістаў чакалі 30 супрацоўнікаў праваахоўных ворганаў. Каб было меньш шанцаў сыйсьці, раён, дзе адбывалася акцыя, быў ачэплены байцамі АМАПу.

Па словах Мінкова Дзяніса, Чалапа Зміцера, Буранковай Вольгі і Кутасава Зміцера, як толькі маладзёны запалілі сьвечкі іх пачалі затрымоўваць. Затрыманых на ікарусе завезлі ў Цэнтральны РУУС г. Гомелю й пачалі дапытваць, здымаць на відэа, а таксама перапісалі пашпартныя дадзеныя. Пратаколы не складаліся, прозьвішчаў супрацоўнікі міліцыі адмаўляліся называць, правялі вобыск і вялі допыт у жорсткай і нахабнай манэры, перамяжоўваючы гутарку матамі, у бок дзяўчат казалі брыдкасьці.

Апошні затрыманы быў вызвалены праз паўтары гадзіны.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: