Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 1718 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Казулін у калёніі ўпершыню сустрэўся з сям’ёй
17:06, 17/10/2006

У Віцебскай калёніі адбылася першая сустрэча Аляксандра Казуліна з жонкай і дочкамі. Як паведамляе “Радыё Свабода”, былы кандыдат на прэзыдэнта не адмовіўся ад пляну праз тры дні распачаць галадоўку пратэсту. Ён спадзяецца на міжнародны рэзананс гэтай акцыі.

“Муж прыйшоў на спатканьне яшчэ больш схуднелы, з тэмпэратурай 37, але настроены рашуча. Ён не адмаўляецца ад галадоўкі, якую плянуе пачаць 20 кастрычніка”, — распавяла Ірына Казуліна адразу пасьля спатканьня з мужам, якое доўжылася тры гадзіны.

Вось што Ірына Казуліна сказала пра тое, пры якіх умовах яе муж скончыць сваю акцыю пратэсту супраць незаконнага, як ён лічыць, знаходжаньня Аляксандра Лукашэнкі пры ўладзе.

“Як я зразумела, галоўнае, чаго б ён хацеў, гэта каб падалі голас міжнародныя арганізацыі. Я наўпрост запытала: калі ты зможаш сказаць, што ўсё — заканчваеш галадоўку? Ён адказаў, што гэта адбудзецца, калі пытаньне адносна Беларусі будзе пастаўленае ў ААН”.

“Не найлепшымі” назвала Ірына Казуліна ўмовы ўтрыманьня яе мужа ў Віцебскай калёніі. Паводле яе, кормяць там лепш, чым у Жодзінскім ці Менскім ізалятарах, але ўсё астатняе амаль не адрозьніваецца.

“Умоваў, каб нават сесьці й напісаць ліст, няма, бо на ложку пісаць нязручна, а стала няма. Таксама дрэнна са сьвятлом, таму наступны раз мы прывязем яму лямпу, каб было зручней. Тэлевізар у атрадзе адзін на вялікую колькасьць людзей. У іх розныя інтарэсы, таму тэлевізар ён не глядзіць”, -- паведаміла жонка Казуліна.

Раней Аляксандар Казулін у лісьце тлумачыў, што не глядзіць тэлевізар, бо ня верыць беларускаму дзяржаўнаму тэлебачаньню, а іншых каналаў у турме няма.

Былы рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Аляксандар Казулін прызначаны выдаваць зьняволеным ватоўкі ды іншыя рэчы, паведаміла жонка палітыка. Пры гэтым сам Аляксандар Казулін прыйшоў на спатканьне ў мокрых чаравіках. Напярэдадні ўвечары ён памыў свае чаравікі, а прасушыць іх няма дзе, паведаміла жонка палітыка. Ірына Казуліна сказала, што прывезла мужу лекі й спадзяецца, што яны дапамогуць яму адолець прастуду.

Паводле Ірыны Казулінай, у яе мужа склаліся добрыя дачыненьні зь іншымі асуджанымі, а пра дачыненьні з супрацоўнікамі адміністрацыі калёніі Аляксандар Казулін сказаў каротка: “Ідзе адаптацыя”.

Нагадаем, былы кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін быў арыштаваны 25 сакавіка і ў ліпені асуджаны на пяць з паловай гадоў зьняволеньня за хуліганства і арганізацыю вулічных беспарадкаў падчас выбарчай кампаніі. Сам палітык сябе вінаватым не прызнае й тлумачыць перасьлед палітычнымі прычынамі. Ён заяўляе, што Аляксандар Лукашэнка страціў паўнамоцтвы, паколькі сакавіцкія выбары не адбыліся. Зьняволены палітык заклікаў правесьці ў Беларусі новыя свабодныя выбары прэзыдэнта.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: