Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Магілёве перад КДБ вывесілі бела-чырвона-белы сцяг 11:00, 17/10/2006
У Дзень салідарнасці 16 кастрычніка магілёўскія актывісты Аб`яднанай грамадзянскай партыі сабраліся каля КДБ і ўзнялі ў неба на паветраных шарах нацыянальны бела-чырвона-белы сцяг. Шары зачапіліся за электраправады, і сцяг завіс прама перад уваходам у КДБ.
Затым удзельнікі акцыі пайшлі па цэнтральнай вуліцы з партрэтамі выкрадзеных апазіцыянераў. Іх "суправаджаў" АМАП і зацемнены мікрааўтобус. Насупраць Дома побыту актывісты запусцілі ў неба расцяжку "16 – Дзень салідарнасці!". Абыйшлося без затрыманняў, хоць супрацоўнікі міліцыі ішлі следам за ўдзельнікамі Дня салідарнасці і пасля акцыі, паведаміла прэс-служба АГП.