Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У цэнтры Менску з`явілася некалькі расцяжак «Свабоду палітвязням!» (Фота) 10:52, 17/10/2006
Расцяжка "Свабоду палітвязням!" была вывешаная ўчора моладзевымі актывістамі ў цэнтры Менску на мосце на вул. Няміга. Яшчэ два сяміметровых транспаранта з`явілася на мосце на вуліцы Маскоўскай і ў мікрараёне "Зялёны луг", побач з рынкам "Экспабел".
Такім чынам, беларуская моладзь выказала салідарнасць з беларускімі апазіцыянерамі, якія за свае палітычныя погляды сёння адбываюць розныя тэрміны зняволення або абмежавання волі. Сёння ў Беларусі, нагадаем, 13 палітвязняў.