Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 1718 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Пецярбурзе ўшанавалі памяць Паліткоўскай, Ганчара, Захаранкі, Завадскага і Красоўскага
14:49, 17/10/2006

16 кастрычніка група жыхароў Санкт-Пецярбурга прыйшла да беларускага консульства са свечкамі – у знак салідарнасці з барацьбой народа Беларусі за свабоду, у памяць аб беларускіх апазіцыянерах, якія загінулі за свабоду і незалежнасць. Аднак сёння да прозвішчаў Завадскага, Ганчара, Красоўскага, Захаранкі і іншых удзельнікі акцыі дадалі яшчэ адно – Паліткоўская.

"Рэжым "апошняга дыктатара Еўропы" Лукашэнкі ў Беларусі ў апошні час мае ўсё менш адрознненняў ад рэжыму Пуціна ў Расейскай Федэрацыі: тая ж "вертыкаль улады", той жа ціск на СМІ і апазіцыю, тыя ж бутафорскія "выбары", той жа "трэці тэрмін". У апошні час да гэтага спісу дадалося і забойства апазіцыйнага журналіста Ганны Паліткоўскай. Таму зараз як ніколі актуалным стаў лозунг: "За вашу і нашу Свабоду!"", – заявілі ўдзельнікі акцыі.

У згусцелым паўночным змярканні свечкі людзей, якія ўсталі ў круг, утварылі ланцужок дрыготкіх агеньчыкаў. Гэтыя людзі вераць, што калі-небудзь з гэтых агеньчыкаў "разгарыцца вялікае вогнішча, якое асветліць шлях народам Расей ў Еўропу". Прыналежнасць Беларусі да Еўропы ў гэтым кругу ўжо не абмяркоўваецца.

Нагадаем, што 16 верасня 1999 года ў Беларусі былі выкрадзеныя віцэ-спікер Вярхоўнага Савета Віктар Ганчар і яго сябар, бізнэсмэн Анатоль Красоўскі. Дагэтуль невядомы лёс экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі і журналіста ОРТ Зміцера Завадскага. У выніку незалежнага міжнароднага расследавання падазроны ў выкраданні ўпалі на ўлады.

Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Беларусі прапанавалі праводзіць у краіне Дні салідарнасці. Яны заклікалі 16 дзень кожнага месяца ў 20.00 выключаць святло на 15 хвілін і запальваць у вокнах свечкі Свабоды ў знак салідарнасці з сем`ямі зніклых палітыкаў, палітвязнямі, незалежнымі журналістамі, усімі змагарамі за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі. 16 кастрычніка 1999 года больш за 100 тысяч беларусаў прынялі ўдзел у Дні салідарнасці, 16 лістапада 1999 года іх было ўжо каля 300 тысяч. З тых часоў акцыі салідарнасці праходзяць не толькі ў гарадах Беларусі, але і ў Літве, Польшчы, Расеі і іншых краінах.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: