Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 1718 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Польская салідарнасць з Беларуссю: акцыі ў Варшаве, Кракаве, Гданьску, Вроцлаве, Познані, Любліне (Фота)
15:47, 17/10/2006

16 кастрычніка споўніўся год, як у Польшчы распачалася кампанія салідарнасці з Беларуссю. З гэтай нагоды ў вядомым сваей прыхільнасцю да Беларусі варшаўскім клюбе “Рэмонт” адбылося два мерапрыемства. На пачатку адбылася мультымедыйная прэзентацыя кампаніі “16” у Польшчы, падчас якой былі прадстаўлены фотаздымкі і відэа з акцыяў, якія адбываліся на працягу года. У другой палове мерапрыемства адбыўся канцэрт беларускамоўнага хіп-хоп праекту “Чырвоным па Белым”, які выклікаў хвалю пазытыўных эмоцыяў у прысутных беларусаў, а таксама палякаў. Арганізатарам мерапрыемства выступіў “Звяз у падтрымку дэмакратыі ў Беларусі”.

Акцыі салідарнасці прайшлі таксама ў шматлікіх гарадах Польшчы.

У Белай Падлясцы мясовыя беларусы-студэнты запалілі сямбалічныя чырвоныя і белыя знічы пад кансулятам РБ.

У Гданьску маладыя беларусы і палякі зладзілі шэсьце па цэнтральнай вуліцы ў Старым горадзе, якое скончылася пад бюро Леха Валенсы, дзе былі запалены сымбалічныя знічы. Акцыя выклікала вялікую зацікаўленасьць мясцовай прэсы.

У Кракаве 20 чалавек сабраліся ля Новага Калегіюма і прайшлі маршам да помніка Адаму Міцкевічу, дзе запалілі знічы і прымацавалі да помніка партрэты беларускіх палітвязняў і зніклых палітыкаў.

Ва Уроцлаве беларускія і польскія студэнты наладзілі шэсьце з бел-чырвона-белымі сьцягамі і запалілі знічы.

У Познані некалькі беларускіх студэнтаў запалілі знічы пад помнікам Адаму Міцкевічу, ушаноўваючы тым самым памяць зніклых і аддаючы даніну павагі беларусім змагарам..

У Любліне пад помнікам Люблінскай Вуніі некалькі дзясяткаў беларусаў і палякаў запалілі знічкі салідарнасці з беларускім змагарамі. Пасля адбыўся паказ фільму Паўла Шарамета “Дзікае Паляванне-2” аб зніклых беларускіх апазыянерах.


Гданьск


Гданьск


Кракаў


Кракаў


Варшава


Варшава

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: