Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 1718 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



За свабоду Беларусі
10:14, 17/10/2006

Дзень беларускай салідарнасці адзначылі 16 кастрычніка ў Беларусі і ва ўсім свеце. Акцыі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, сем`ямі зніклых і ўсімі, хто змагаецца за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі, прайшлі ў Баранавічах, Гомеле, Салігорску, Мазыры, Магілёве, Брэсце, Бабруйску, Барысаве, Маладзечна, Полацку і іншых гарадах Беларусі. У Менску прайшло некалькі флэшмобаў. Больш за 80 моладзевых актывістаў запалілі свечкі каля станцыі метро "Пушкінская". Яшчэ некалькі дзесяткаў чалавек выйшлі з партрэтамі палітвязняў і зніклых палітыкаў у сквер Адама Міцкевіча. Дзесяткі людзей прыйшлі са свечкамі на Нямігу. Тысячы людзей запальвалі свечкі ў вокнах сваіх кватэр.

Падчас акцыі былі затрыманыя 15 чалавек. Пяцёра актывістаў правялі некалькі гадзін у Маскоўскім РУЎС Менска, дзе іх прымусілі напісаць тлумачальныя, а таксама падвергнулі дактыласкапічнай экспертызе і знялі на відэа. Яшчэ 10 чалавек былі затрыманыя супрацоўнікамі Цэнтральнага РУЎС. Яны таксама былі вызваленыя без складання пратаколаў праз некалькі гадзін.

Акцыі салідарнасці з Беларуссю прайшлі ў Бельгіі, Літве, Украіне, Расеі, Польшчы, Эстоніі, Швецыі, ЗША і іншык краінах свету.

Ініцыятыва праводзіць Дні салідарнасці нарадзілася пасля таго, як 16 верасня 2005 года міліцыя разагнала акцыю ў памяць зніклых і адняла ў яе ўдзельнікаў партрэты зніклых палітыкаў (людзі трымалі ў руках таксама партрэты выкрадзеных у Беларусі экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі і журналіста Зміцера Завадскага) і нацыянальныя сцягі. У той дзень моладзевы лідэр Мікіта Сасім узняў над галавой сваю джынсавую кашулю як знак супраціву дыктатуры.

З таго часу акцыі салідарнасці праводзяцца ў Беларусі і па ўсім свеце ў 16 дзень кожнага месяца. Тысячы беларусаў і сяброў нашай краіны ва ўсім свеце ў 20.00 запальваюць у сваіх вокнах свечкі Свабоды, праводзяць вулічныя акцыі салідарнасці, павязваюць джынсавыя і бела-чырвона-белыя стужкі на сваёй вопратцы, удзельнічаюць у флэшмобах і Інтэрнэт-акцыях. У храмах па ўсім свеце праходзяць набажэнствы за беларускіх палітвязняў, за сем`і зніклых, за ўсіх, хто змагаецца за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі. Салідарнасць з Беларуссю выяўляюць не толькі простыя грамадзяне, але і кіраўнікі парламентаў і ўрадаў, прэзідэнты шматлікіх краін.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: