Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 1819 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Прафсаюзная актывістка з Бабруйска галадае больш за два тыдні
12:02, 18/10/2006

Кіраўнікі Беларускага Кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў 16 кастрычніка прыехалі ў Бабруйск, каб наведаць Алену Захожую, намесніка старшыні першаснай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюза (БНП) працаўнікоў ААТ "Белшына", якая 15-ты дзень галадае ў знак пратэсту супраць парушэння правоў сяброў незалежнага прафсаюза. 54-гадовая жанчына гатовая ісці да канца. Яна заявіла, што будзе галадаць, пакуль яе патрабаванні – рэгістрацыя пяршоўкі і выплата прэмій і даплат сябрам БНП – не будуць выкананыя. Дагэтуль ніхто з прадстаўнікоў арганізацыі прадпрыемства і канцэрна "Белнафтахім" ніяк не вызначыў сваю пазіцыю ў дачыненні да акцыі прафсаюзнай актывісткі.

"Алена Паўлаўна ўразіла нас сваім невычэрпным аптымізмам. Па яе паводзінах нават не верыцца, што яна падвергнула сябе такому жорсткаму выпрабаванню. Гэта выключна моцны духам чалавек, – распавядае на сайце БКДП (www.bcdtu.org) старшыня Кангрэсу Аляксандр Ярашук. – Аднак мы ўсе вельмі заклапочаныя станам яе здароўя. Хочацца верыць, што тыя, па віне каго гэтая жанчына вырашыла пайсці на гэты адчайны крок, нарэшце-ткі адэкватна адрэагуюць і адновяць правы незалежнага прафсаюза на прадпрыемстве. Спадзяемся, што гэтаму паспрыяе і акцыя міжнароднай прафсаюзнай салідарнасці, якую арганізаваў БКДП".

Лісты пратэсту на адрас кіраўніцтва ААТ "Белшына", гарадскіх улад і канцэрна "Белнафтахім" ужо накіравалі Федэрацыя незалежных прафсаюзаў Расеі, легендарны польскі прафсаюз "Салідарнасць" і іншыя міжнародныя прафсаюзныя цэнтры. 16 кастрычніка калегі Алены Захожай – сябры пяршоўкі БНП заявілі, што гатовыя з 19 кастрычніка далучыцца да свайго лідэра, калі яе патрабаванні не будуць выкананыя.



напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: