Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Баранавіцкі актывіст аштрафаваны за ўдзел у акцыі салідарнасці 11:45, 18/10/2006
16 кастрычніка ў Баранавічах праводзілася акцыя салідарнасьці. А 8-й вечара моладзь сабралася ля універмага “Вясёлка”, запаліла сьвечкі. Адзін з актывістаў, Зьміцер Палойка, фатаграфаваў акцыю. Нечакана яго схапілі міліцыянты, адцягнулі ўбок, дзе моцна пабілі, а пасьля адвезьлі ў пастарунак. Там хлопец прабыў усю ноч. Сёньня раніцай яго вызвалілі.
Як паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”, на Палойку быў складзены пратакол, дзе значылася, што актывіст лаяўся матам і зладзіў бойку з міліцыянтамі, за што на яго наклалі штраф у 155 тысяч рублёў.
У Зьміцера Палойкі канфіскавалі фотаздымач і некаторыя асабістыя рэчы, якія дагэтуль не вярнулі. З дапамогай праваабаронца Сяргея Гоўшы ў пракуратуру была пададзеная скарга. Нагадаем, што Зьміцер Палойка ўжо быў арыштаваны ў Баранавічах падчас сёлетняй прэзыдэнцкай кампаніі і ў час штурму намётавага мястэчка ў Менску.