Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 1819 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



ААН: ніякіх больш Byelorussia ці Weisrussland
11:55, 18/10/2006

9--13 кастрычніка ў Таліне адбылася канфэрэнцыя, якая сабрала разам экспэртаў ААН па тапаніміцы з Эстоніі, Латвіі, Літвы, Расеі, Альжыру, Ізраілю, Францыі, Вялікабрытаніі і ЗША. Па выніках канфэрэнцыі было прынятае рашэньне аб тым, што беларускія тапонімы ў лацінскім шрыфце будуць захоўваць асаблівасьці беларускай арфаэпіі.

Галоўны спэцыяліст сэктару картаграфіі Белдзяржкаммаёмасьці Натальля Аўраменка паведаміла, што інструкцыю па транслітарацыі стваралі на аснове беларускай лацінкі, распрацаванай Тарашкевічам. Па яе словах, цяпер на міжнародных мапах ня будзе больш Byelorussia’ў ды Weisrussland’aў, а толькі Belarus’.

У інтэрв’ю “Нашай Ніве” мовазнаўца Зьміцер Саўка выказвае аптымізм з нагоды рашэньня. Праблему ён бачыць у першую чаргу ў саміх беларусах: “На форуме сайту “Камсамолкі” разгарэлася сур’ёзная спрэчка. Самае прыкрае, што многія нашыя грамадзяне ня бачаць розьніцы між сапраўдай назвай і каляніяльным назовам савецкіх часоў”. Сп.Саўка ўзгадвае, як праз называньне нашай краіны White Russia многія людзі на Захадзе доўгі час думалі, што Беларусь – гэта дзяржава на захадзе Расеі, утвораная белагвардзейцамі.

Яшчэ ў 2000 г. Савет Міністраў прыняў інструкцыю па трансьлітарацыі геаграфічных назваў Беларусі лацінскім альфабэтам. Аднак шырока пра гэта не паведамлялася.

Аляксандар Навіцкі, адзін з каардынатараў сайту Lacinka.org, бачыць пазытыўны момант у тым, што на міжнародным форуме зацьверджаная беларускамоўная вэрсія геаграфічных назваў. Аднак лацінку, распрацаваную для ААНаўскіх мапаў, ён лічыць непасьлядоўнай. На ягоную думку, няма сэнсу пераконваць замежнікаў вымаўляць назву краіны згодна зь яе беларускім гучаньнем. “Гэта як у пачатку 90-х палякам прапаноўвалі казаць не Białoruś, a Biełaruś. І чым гэта скончылася? Нічым”. Гэта тое самае, каб ад беларусаў патрабаваць называць Нямеччыну Deutschland’aм, -- кажа сп.Навіцкі.

Сп. Навіцкі выказвае зьдзіўленьне адсутнасьцю ў новай лацінцы ŭ кароткага, а таксама прысутнасьцю апостарфных s’ i c’ замест ś i ć. Напрыканцы свайго камэнтару Zołak падсумоўвае: “Яны вынайшлі ровар. Ім прыемна. Але наш аптымізм дастаткова стрыманы”.

Сапраўды, лацінка, зацьверджаная тапанімістамі не да канца пасьлядоўная. Тым ня менш, калі яна паслужыцца да таго, каб нашу краіну пачалі ўспрымаць як цалкам самастойную, а ня нейкую там “Белую Расею”, гэта ўжо будзе мець сэнс.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: