Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Чубайс прапаноўвае павялічыць вартасць газу 12:04, 18/10/2006
Прэзідэнт Уладзімір Пуцін заутра павінен будзе вырашыць, ці падымаць кошты на газ і электраэнергію напярэдадні выбараў. Як стала вядома "Ведомостям", РАТ "ЕЭС Расеі" прапаноўвае павялічыць рэгуляваныя кошты амаль удвая – да $80 за 1000 куб. м, а дагаварныя – до $125. Гэта падніме кошт электраэнергіі на 25%.
Старшыня праўлення РАТ ЕЭС Анатоль Чубайс не першы месяц скардзіцца на недахоп газу. Па яго словах, энергетыкі марнуюць на рэзервовы мазут столькі, што маглі б купляць газ па $185 за 1000 куб. м.
РАТ, "Газпром" і службоўцы амаль месяц ламаюць галаву, як вырашыць праблему недахопу газу для ўнутраных спажыўцоў. Рассудзіць іх павінен будзе Пуцін – нарада прызначаная на заўтра, распавялі "Ведомостям" некалькі службоўцаў, блізкіх да Крамля, і супрацоўнікаў РАТ.
Аб тым, што прапаноўвае РАТ ЕЭС, "Ведомостям" распавяла крыніца, блізкая да Крамля, супрацоўнік холдынгу і крыніца, блізкая да кампаніі. Галоўная ідэя – падвышэнне коштаў на газ для прамысловых спажыўцоў. прапаноўваецца ўвесці трохузроўневую сістэму фармавання коштаў на газ: рэгуляваныя – $80 за 1000 куб. м, звышлімітныя – прыкладна $125 за 1000 куб. м і свабодны рынак, дзе кошты не будуць абмежаваныя. Калі прапановы будуць прынятыя, то РАТ будзе прасіць аб падвышэнні тарыфаў на электраэнергію на 23-25%. Ад афіцыйных каментароў прадстаўнікі РАТ і "Газпрома" адмовіліся.
Да сустрэчы ў Пуціна рыхтуюцца ўсе профільныя ведамствы, гаворыць службовец, які ўдзельнічае ў падрыхтоўцы нарады. Супрацоўнікі некалькіх ведамстваў гавораць, што трохузроўневую сістэму коштаў прапаноўваюць Мінпрамэнерга, ФСТ і Мінэканамразвіцця (іх прадстаўнікі ўчора ад каментароў адмовіліся). Але разлікі коштаў у ведамстваў не супадаюць, гаворыць суразмоўца "Ведомостей". На лічбе $80 за 1000 куб. м на рэгуляваным рынку сходзяцца шмат хто, праўда, у якія тэрміны кошт павінен дайсці да гэтай планкі, незразумела, распавядае ён, для звышлімітнага газу разлікі большасці ведамстваў знаходзяцца ў дыяпазоне $110-130 за 1000 куб. м. Спрэчкі ідуць і аб тым, ці будзе $80 за 1000 куб. м коштам для канчатковага спажыўца або оптавым, працягвае службоўца профільнага міністэрства. Адзінай пазіцыі да нарады, па меркаванні крамлёўскага службоўцы, сфармуляваць не атрымаецца, а галоўным дакладчыкам будзе міністр прамысловасці і энергетыкі Віктар Хрысценка. Адзін з яго падпарадкаваных гаворыць, што канчатковай версіі дакладу на канец учорашняга працоўнага дня яшчэ не было.
Кіраўнік Мінэканамразвіцця Герман Грэф, па словах мэнэджэра РАТ ЕЭС, супраць хуткага росту коштаў, бо асцерагаецца паскарэння інфляцыі. Гэтага не пазбегнуць, згодная аналтітык Альфа-банку Наталля Арлова. Прапановы РАТ, па яе разліках, дададуць інфляцыі прыкладна 3 працэнтных пункта ў год да 11-12%.
Буйныя спажыўцы асцерагаюцца рэзкага росту тарыфаў. Прадстаўнікі некалькіх металургічных і хімічных кампаній сказалі "Ведомостям", што будуюць або працуюць над праектамі стварэння ўласных энергастанцый, каб не залежаць ад тарыфаў РАТ. Прадстаўнік камунальнай кампаніі прызнаўся, што купляе газ для ЦЭЦ па $70-80 за 1000 куб. м. Калі кошты яшчэ паднімуць, прыйдзецца або губляць прыбытак, або спрабаваць перагледзець камунальныя тарыфы, гаворыць ён.
У наступным годзе кошты сапраўды не паднімуць, супакойваюць дзве крыніцы, блізкіх да адміністрацыі прэзідэнта: бюджэт ужо разлічаны і ці наўрад яго будуць перапісваць. Але асноўны чыннік – блізкія выбары ў Дзярждуму і прэзідэнта, гаворыць адзін з суразмоўцаў "Ведомостей". Рост коштаў на газ дасць эфект не адразу – гэта не прывядзе да рэзкага росту здабычы ў наступным годзе, а стане для "Газпрома" стымулам укладваць у распрацоўку радовішчаў і інфраструктуру. Да прэзідэнцкіх выбараў улады ці наўрад пагодзяцца нават на частковую лібералізацыю коштаў на газ, упэўнены Аляксей Макаркін з Цэнтру палітычных тэхналогій.