Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Канаплёў: Канстытуцыйны акт гатовы 15:33, 18/10/2006
Кіраўнік "палаты прадстаўнікоў" "нацыянальнага сходу" Беларусі Уладзімір Канаплёў лічыць, што расейскія і беларускія парламентарыі зрабілі ўсё неабходнае для стварэння праекту канстытуцыйнага акту "саюзнай дзяржавы". "Мы зрабілі ўсё, што ад нас залежыць, па стварэнню праекту гэтага дакумента, на падставе якога будзе сфармаваная "саюзная дзяржава", зараз справа за прэзідэнтамі Расеі і Беларусі", – сказаў журналістам У.Канаплёў пасля заканчэння сустрэчы са спікерам Савета Федэрацыі Сяргеем Міронавым у сераду.
Ён падкрэсліў, што беларускія і расейскія парламентарыі заўсёды падтрымлівалі цесныя кантакты і працягваюць імкнуцца да таго, каб паміж двума краінамі супрацоўніцтва развівалася па ўсіх накірунках – ад эканамічнага, навукова-тэхнічнага да культурнага. "Мы былі і застаемся сябрамі, і гатовыя ўсяляк садзейнічаць хутчэйшаму збліжэнню як двух дзяржаў, так і двух брацкіх народаў", – падкрэсліў У.Канаплёў.