Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пасля таго, як афіцыяльная медыцына адмовілася абслугоўваць удзельнікаў паста-галадоўцы, свае паслугі галадаючым прапанавалі медыкі-хрысціяне. 17 кастрычніка яны наведалі будынак "Новага жыцця" і правялі медыцынскае абследванне.
“Я атрымаў ліст па электроннай пошце аб тым, што галадаючым патрэбная дапамога медыкаў, – гаворыць Арцём Адаменка – лекар-анестэзіёлаг-рэаніматолаг, адказны за медыцынскае служэнне пры Саюзе Евангельскіх Хрысціян-баптыстаў Беларусі. – Мы кінулі кліч сярод знаёмых лекараў-хрысціянаў, і сёння ёсць ужо некалькі чалавек, якія гатовыя прыязджаць сюды ўвесь час і весці назіранне за станам здароўя ўдзельнікаў акцыі "Пост-галадоўка". Мы нават завялі персанальныя карткі для кожнага галадаючага, каб лекар, які прыйдзе сюды пасля мяне, напрыклад, заўтра, меў поўную карціну стану нашых пацыентаў".
Ацэньваючы стан удзельнікаў паста-галадоўцы, Арцём Адаменка адзначыў: "У цэлым іх самаадчуванне здавальняючае, але ёсць некалькі чалавек, чый стан выклікае асцярогу. У некалькіх чалавек дужа панізіўся артэрыальны ціск, і яшчэ ў некалькіх абвастрыліся старыя хранічныя захворванні".
Сёння ў галадоўцы пратэстантаў, якая пачалася 6 кастрычніка, удзельнічае 155 чалавек. Вернікі патрабуюць ад менскіх уладаў вяртання ім будынка храма.