Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Вярхоўны Суд не задаволіў скаргу Партыі камуністаў 12:40, 18/10/2006
Сёньня Вярхоўны Судзе Беларусі вынес вэрдыкт адносна скаргі Партыі камуністаў Беларускай на дзеяньні Міністэрства юстыцыі. Суд не знайшоў падстаў, каб задаволіць скаргу, паведаміла “Радыё Свабода”. Судовае рашэньне ўступіла ў сілу з моманту яго абвешчаньня і абскарджаньню не падлягае.
25 жніўня Мінюст вынес пісьмовае папярэджаньне ПКБ за адмову кіраўніцтва арганізацыі перадаць у Міністэрства юстыцыі поўны сьпіс сябраў партыі з пашыранымі зьвесткамі пра кожнага чальца.
Паводле беларускага заканадаўства, пасьля другога пісьмовага папярэджаньня цягам году дзейнасьць палітычнай партыі можа быць спыненая.
Пакуль Партыя камуністаў Беларуская мае адно папярэджаньне.