Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 1819 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Дзень Салідарнасці ў Празе (Фота)
14:03, 18/10/2006

16 кастрычніка беларусы, што зараз знаходзяцца ў Празе, а таксама прадстаўнікі чэскага народа, салідарныя з беларускай дэмакратычнай апазіцыяй, зноў сышліся, каб адзначыць Дзень Салідарнасці. У гэты раз месцам для правядзення акцыі была абрана Крыжоўніцкая плошча каля Карлавага мосту. Вялікая колькасць удзельнікаў безумоўна была звязаная з пачаткам акадэмічнага году - акцыю падтрымалі і беларускія студэнты, якія прыехалі навучацца ва ўніверсітэтах Чэскай Рэспублікі. А сёмай гадзіне дэманстранты запалілі свечкі, разгарнулі бел-чырвона-белыя сцягі, транспаранты і партрэты зніклых барацьбітаў з беларускім рэжымам. Актывісты са студэнцкага асяродку раздавалі ідучым вакол людзям улёткі на чэскай і ангельскай мовах, распавядаючы пра сітуацыю ў Беларусі.

Спакойны ход дэманстрацыі паспрабавала парушыць група нецвярозых фанатаў маскоўскага футбольнага клюбу “Спартак”. Прыцягнутыя святлом свечак і людскім натоўпам каля пяці маладых індывідаў у нецвярозым стане скандыравалі песні і некарэктныя (прарускія) лозунгі. “Лукашэнка -малойца”, - сказаў адзін з фанатаў, чым яшчэ раз пацвердзіў сімпатыю асобных прадстаўнікоў рускага народа да беларускага дыктатара. Тым ня менш, дэманстранты на правакацыі не паддаліся.

Акцыя салідарнасці з Беларуссю скончылася а восьмай гадзіне. Наступная магчымасць сустрэцца і яшчэ раз звярнуць увагу на беларускую праблематыку прадставіцца другога лістапада. На гэты дзень прыпадае беларускае свята Дзяды. “Звяз беларусаў замежжа” разам са студэнцкай ініцыятывай “Свабодная Беларусь”, якія рэгулярна арганізуюць у Празе Дзень Салідарнасці, плануюць правесці другога лістапада ўрачыстую акцыю на Альшанскіх могілках, дзе пахаваны вядомыя прадстаўнікі першарэспубліканскай беларускай, а таксама украінскай і рускай эміграцыі

svobodne-belorusko.wz.cz














напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: