Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Советская Белоруссия» абражае нацыянальных герояў Украіны 15:12, 18/10/2006
У дзяржаўнай газэце “Советская Белоруссия” зьявіўся артыкул, у якім “журналіст” газэты распавядае, пра акцыю “Марш УПА”, якая днямі адбылася ў Кіеве. Людзей, што сабраліся ў гадавіну стварэньня нацыянальна-вызваленчага руху ОУН-УПА ў цэнтры ўкраінскае сталіцы, газэта характарызуе наступным сынам: “«бандеровцы» и молодежь из УНА–УНСО с флагами, эмблема на которых сильно смахивает на фашистскую свастику”. Трэба дадаць, што чалавек, які падрыхтаваў матэрыял, калі верыць яго словам, прысутнічаў на самім Маршы.
“Эти седые старики с трясущимися руками, в необычной зеленой форме, похоже, с трудом понимают цель акции. Лишь немного оживляются, когда речь заходит о возможных пенсиях и получении таких же льгот, какие имеют участники Великой Отечественной войны”“ – хлусіць «журналіст», абражаючы нацыянальных герояў Украіны.
Вось так, адзначае прэсавая служба “Маладога Фронту”, ужо чарговы раз, супрацоўнікі газэты, што пішуць свае артыкулы не паводле праўды й гістарычных фактаў, а паводле замоваў тых, хто называе сябе нашчадкамі “людзей”, што арганізоўвалі генацыд беларускага й украінскага народаў, спрабуюць абліць брудам вэтэранаў УПА, змаганьне якіх за сваю нацыю, за сваю зямлю зьяўляюцца прыкладам нескаронае мужнасьці й любові да сваёй Бацькаўшчыны.
Застаецца толькі спадзявацца, што калі-небудзь спадар Уладзімір Кулікоў, аўтар артыкулу, знойдзе й прачытае хаця б трошкі гісторыю сваёй і братэрскай украінскай дзяржавы, каб не было сорамна перад сваім народам і ўсім цывілізаваным сьветам, перад нашчадкамі