Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 1819 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Вернікі ЗША і Канады салідарныя з беларускімі пратэстантамі
13:26, 18/10/2006

"Сотні евангельскіх цэркваў Амерыкі і Канады і тысячы яе сяброў бачаць грубае парушэнне правоў уласнасці ў дачыненні да нашых беларускіх братоў і сясцёр", – так заявіла ў сваім звароце да Аляксандра Лукашэнкі і ўраду Беларусі Канферэнцыя Славянскіх Цэркваў Усходняга Ўзбярэжжа ЗША па сітуацыі вакол менскай пратэстанскай царквы "Новае жыццё".

Прадстаўнікі 16 штатаў ЗША і Канады на сустрэчы ў горадзе Ефрата амерыканскага штата Пенсільванія адзначылі, што не разумеюць дзеянняў Менгарвыканкама і пазіцыю Вышэйшага Гаспадарчага Суду Беларусі. Бо ўтвораная царква "Новае жыццё" дзейнічала ў адпаведнасці з заканадаўствам краіны: на законных падставах набыла зямельны ўчастак і будынак. Больш таго, уклала сродкі ў добраўпарадкаванне тэрыторыі як прыналежнай да царквы, так і той, якая не адносіцца да яе. А мясцовая ўлада сама пайшла на парушэнне законаў: без усякай падставы канфіскавала будынак Малітоўнага Дома, вернікам хрысціянам забараніла збірацца для набажэнстваў.

"Канферэнцыя звяртаецца да А.Лукашэнкі з просьбай неадкладна вырашыць канфлікт і вярнуць будынак царквы вернікам", – гаворыцца ў прынятым дакуменце. – Сотні хрысціянаў Рэспублікі Беларусь працягваюць галадоўку па ўсёй краіне, чакаючы адказу ад вышэйшых эшалонаў улады. Дзякуем за Вашае разуменне і вырашэнне дадзенага пытання на шчасце грамадзян Беларусі – сяброў царквы "Новае жыццё".

Па даручэнні Канферэнцыі зварот падпісаў Прэзідэнт Саюза славянскіх цэркваў усходняга ўзбярэжжа ЗША біскуп Віктар Лімончанка.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: