Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 1819 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Расея абмежавала закупку тавараў з Беларусі на бюджэтныя сродкі
12:25, 18/10/2006

У Расеі не існуе ніякіх абмежаванняў для беларускіх тавараў, заявіў намеснік міністра эканамічнага развіцця і гандлю РФ Андрэй Шаронаў у сераду ў Дзярждуме. "Ніякіх абмежаванняў няма. Любы ўдзельнік можа купляць тое, што купляў, ніякіх дадатковых абмежаванняў – ні мытных, ні квотных – няма", – сказаў ён, адказваючы на пытанне дэпутата ад фракцыі КПРФ Аляўціны Апарынай, ці абмяжоўвала Мінэканамразвіцця Расеі доступ на расейскі рынак беларускіх тавараў. Шаронаў растлумачыў, што раней Мінэканомразвіцця прыняло рашэнне аб абмежаванні закупу на бюджэтныя сродкі тавараў з Беларусі, але гэта не азначае абмежавання для ўсяго расейскага рынку.

Ён нагадаў, што летась у Расеі быў прыняты закон аб дзяржзакупках, паводле якога "замежныя пастаўшчыкі ўдзельнічаюць на нацыянальных правах, калі ў іх у дачыненні да расейскіх тавараў не ўсталявана іншае". У той жа час, адзначыў намеснік міністра, Мінэканамразвіцця атрымала вялікі аб`ём інфармацыі датычна Беларусі, што гэтая краіна пры дзяржзакупках дыскрымінуе расейскія тавары.

"Пры дзяржаўных закупах у Рэспубліцы Беларусь расейскія тавары дыскрымінуюцца, гэта значыць існуюць прамыя забароны на куплю на бюджэтныя сродкі расейскіх тавараў. Гэта датычыцца вялікай наменклатуры тавараў, у тым ліку і ў сельгастэхніцы", – сказаў Шаронаў.

У сувязі з гэтым, працягнуў ён, Мінэканамразвіцця Расеі, што ўваходзіць у яго кампетэнцыю, і прыняло рашэнне аб абмежаванні закупцы на бюджэтныя сродкі тавараў з Беларусі.

Пры гэтым, растлумачыў намміністра, гаворка ідзе аб тых таварах, якія не з`яўляюцца выключнымі для расейскіх прадпрыемстваў. Шаронаў дадаў, што накіраваў ліст у розныя міністэрствы і рэгіёны з тым, каб у Мінэканамразвіцця была прадстаўленая інфармацыя аб тых беларускіх таварах, закупка якіх за кошт бюджэтных сродкаў Расеі неабходная.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: