Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 1819 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Дзень салідарнасці з Беларуссю ў Нью-Йорку прадстаўляў Том Стопард
14:21, 18/10/2006

Дзень салідарнасці 16 кастрычніка быў адзначаны ў Нью-Йорку прэзентацыяй п`ес аўтараў, якія ўваходзяць у склад беларускага калектыва "Свабодны тэатр". Чытка п`ес была прадстаўленая такімі Нью-Йоркскімі тэатральнымі кампаніямі, як LAByrinth Theater Company, Naked Angels і Tinderbox, пры ўдзеле рэжысёра Пола Уіліса. Дзень "Свабоднага тэатра" прайшоў у рамках фестывалю культурнага праекту Impact. Са ўступным словам на прэзентацыі п`ес выступіў выдатны брытанскі драматург Том Стопард, які з`яўляецца апякуном беларускага "Свабоднага тэатра".

Гэтая падзея, спрадусаваная пісьменнікам і акцёрам Ааронам Ландсманам, прайшла ў Baruch Performing Arts Center’s Nagelberg Theater і стала першым знаёмствам з працамі "Свабоднага тэатра" у ЗША.

Вечар прайшоў пад знакам міжнароднага Дня салідарнасці з Беларуссю. Кожны тэатральны калектыў паказваў урыўкі адной з трох п`ес, сярод якіх "Мы. Белівуд" Паўла Пражко, Кастуся Сцешыка і Паўла Расолькі (Labyrinth Theater Company); "Пакаленне Jeans" Мікалая Халезіна (Naked Angels); "Ім сніліся сны" Наталлі Каляды (тэатральны калектыў пад кіраўніцтвам Пола Уіліса). Усе працы, прадстаўленыя на фэсце, былі перакладзеныя на ангельскую мову Алегам Шафранавым, Юрыям Калядой і Дзінай Купчанка.

Пачынаючы вечар, Том Стопард сказаў: "У 70-80х гадах у Чэхаславакіі былі забароненыя пісьменнікі і акцёры. Гэта абсалютная аналогія з тым, што адбываецца сёння са "Свабодным тэатрам" у Беларусі. Там жывуць вельмі таленавітыя і адважныя людзі. "Свабодны тэатр" – не проста словазлучэнне для мяне: гэта свабодныя ў сваіх розумах людзі, якія вольныя самі вырашаць, якія п`есы ім пісаць і якія ставіць. Гэтай свабоды пазбаўлена большасць беларусаў, але яны не ўваходзяць у гэтую большасць. Таму я ганаруся сваім сяброўствам з гэтымі людзьмі і салідарны са ўсімі беларусамі, каму дарага свабода".

У гэты дзень у Нью-Йорку, у рамках 62-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН, праходзіла канферэнцыя, прысвечаная канвенцыі супраць гвалтоўных знікненняў. Беларусь там прадстаўляла лідэр грамадзянскай ініцыятывы "Мы памятаем" Ірына Красоская. Яна, разам з кіраўнікамі арганізацый сваякоў зніклых людзей з Лацінскай Амерыкі, Азіі і Афрыкі, прысутнічала на гэтым вечары.

Апошняй чыталася п`еса Наталлі Каляды "Ім сніліся сны", якую аўтар прысвяціла Ірыне Красоўскай, і ў якой Ірына з`яўляецца прататыпам галоўнай гераіні. Гэтая п`еса распавядае аб лёсах беларускіх жанчын, якія перажылі трагедыю страты самых блізкіх людзей. Выступаючы перад чыткай п`есы "Ім сніліся сны", Ірына сказала: "Я шчаслівая быць тут з маімі сябрамі, якія падтрымліваюць мяне. Сёння тут разам са мной мае сябры з Шры-Ланкі, Філіпін, Паўднёвай Афрыкі... Усе мы сабраліся тут, у Нью-Йорку, каб спыніць гвалтоўныя знікненні ва ўсім свеце. Я жадаю папрасіць усіх вас аб тым, каб вы памяталі пра нас – пра Беларусь, бо сёння ў мяне на радзіме арыштоўваюць і кідаюць у турмы людзей толькі за тое, што яны жадаюць быць свабоднымі. Я веру, што пройдзе зусім трохі часу, і свабодным стане не толькі гэты выдатны тэатр, але і ўся Беларусь".

Наладжвальнік мерапрыемства Аарон Ландсман, тлумачачы людзям, што сабраліся тут, чаму ён арганізаваў гэты вечар, сказаў: "Я думаю, што нам важна зразумець: той ціск, тую ізаляцыю, тыя забароны, з якімі сутыкаюцца нашыя калегі ў Беларусі. Ці наўрад хтосьці з нас можа ўявіць, што значыць страціць працу або быць арыштаваным за выказванне свайго меркавання? Што значыць страціць кагосьці са сваёй сям`і, таму што ён не згодны з кіруючым рэжымам? Я спадзяюся, што пасля сённяшняй акцыі салідарнасці, у нас з`явіцца адчуванне таго, што значыць жыць у такіх умовах".

Даведка:

"Свабодны тэатр" – калектыў, у склад якога ўваходзяць драматургі, рэжысёры і акцёры, якія жывуць у Беларусі. На дадзены момант дзейнасць калектыва ў краіне забароненая. Большасці сяброў "Свабоднага тэатра" давялося прайсці праз запужванні і шантаж, некаторыя з іх страцілі працу і нават перанеслі турэмнае зняволенне. Тым не менш, калектыў працягвае актыўную плённую дзейнасць. З 2005 года яны паказваюць свае спектаклі паўсюдна: ад нелегальных выступаў ў сябе на радзіме да фестываляў і гастроляў у Літве, Латвіі, Расеі, Швецыі, Польшчы, Фінляндыі, Францыі.




Том Стопард


Чытка п`есы «Мы. Белівуд»


Арганізатар вечарыны Ааран Ландсман


Чытка п`есы "Ім сніліся сны"


Лідэры грамадскіх агранізацыяў, якія займаюцца праблемамі гвалтоўных знікненняў

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: