Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 1819 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Тэрытарыяльныя камісіі па мясцовых выбарах будуць створаныя не пазней 20 кастрычніка
11:05, 18/10/2006

Тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў будуць створаныя не пазней 20 кастрычніка. Затым пачнецца фармаванне акругоў. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА сакратар Цэнтрвыбаркама Беларусі Мікалай Лазавік.

Вылучэнне прадстаўнікоў у склад акруговых камісій павінна завяршыцца 27 кастрычніка. Такіх прадстаўнікоў маюць права дэлегаваць палітычныя партыі, грамадскія аб`яднанні, працоўныя калектывы, а таксама грамадзяне шляхам падачы заяў. Акруговыя выбаркамы будуць створаныя не пазней 30 кастрычніка, а ўчасткі для галасавання – 12 лістапада ўключна. Стварэнне ўчастковых камісій завяршыцца 29 лістапада.

Нагадаем, што працэдура вылучэння кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў пройдзе з 5 лістапада па 4 снежня. З улікам занесеных у Выбарчы кодекс зменаў падпісныя лісты неабходна здаваць адначасова з іншымі дакументамі, якія патрабуюцца для рэгістрацыі. Акрамя таго, прэтэндэнты на дэпутацкі пост абавязаныя прад`явіць пры гэтым выбарчай камісіі пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Як распавяла карэспандэнту БЕЛТА старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, такая норма запатрабавалася, паколькі раней бывалі выпадкі, калі выяўлялася, што асобы, якія актыўна ўдзельнічалі ў выбарчай кампаніі, не грамадзяне Беларусі, маюць пашпарт старога савецкага ўзору.

Паводле каляндарнага плану рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты пройдзе з 5 па 14 снежня.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: