Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Назначаны суд па зыску часопіса ARCHE да Міністэрства інфармацыі 12:41, 19/10/2006
Судовая справа па зыску рэдакцыі часопіса “ARCHE. Пачатак” да Міністэрства інфармацыі будзе разглядацца 4 лістапада а 14 гадзіне ў Вышэйшым гаспадарчым судзе (вул. Валадарскага, 8).
“Сёння адбылося папярэдняе слуханне справы з удзелам прадстаўнікоў “ARCHE” і Міністэрства інфармацыі. З боку адказчыка была агучана пазіцыя – водгук, які амаль цалкам дублюе папярэджанне. Суддзя М. Мадудзін, які будзе весці справу, папрасіў прадстаўніка адказчыка прадаставіць на судзе абгрунтаванасць зробленага папярэджання,” – паведаміла прэс-службе БАЖ адвакат Анжэла Ратнер, якая будзе абараняць інтарэсы часопіса “ARCHE”.
Нагадаем, 19 верасня загадам міністра інфармацыі быў прыпынены на тры месяцы выхад часопіса “ARCHE”. Мінінфармацыі сцвярджае, што, надрукаваўшы артыкулы грамадска-палітычнага характару, часопіс змяніў тэматыку і не паведаміў аб гэтым своечасова для ўнясення адпаведнага змянення ў рэгістрацыйнае пасведчанне. Рэдакцыя часопіса “ARCHE” звярнулася ў суд з патрабаваннем да Мінінфармацыі адмяніць папярэджанне аб парушэнні закону і ўказ аб прыпыненні выхаду выдання. Калектыў часопіса ў сваёй зыскавай заяве спасылаецца на Закон аб друку, дзе вызначана, што падчас рэгістрацыі выдання ўказваецца прыкладная, а не дакладная тэматыка.