Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Міністр замежных спраў Беларусі едзе ў Іран 13:17, 19/10/2006
Шырокі комплекс пытанняў беларуска-іранскага супрацоўніцтва будзе разгледжаны падчас візіту 21 – 24 кастрычніка міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава ў Тэгеран. Як паведаміў сёння на брыфінгу прэс-сакратар МЗС Андрэй Папоў, падчас візіту плануюцца сустрэчы Сяргея Мартынава з прэзідэнтам Ірана, міністрамі замежных спраў, гандлю. Запланаваныя перамовы ў Палаце па пытаннях гандлю, прамысловасці і шахт Ірана.
Бакі абмяркуюць становішча і перспектывы развіцця дагаворна-прававой базы беларуска-іранскіх адносінаў, супрацоўніцтва ў міжпарламенцкай сферы. У цэнтры ўвагі будуць таксама пытанні прасоўвання беларускага экспарту на рынак Ірана і больш цеснага ўзаемадзеяння дзелавых кругоў двух краін.