Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 1920 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Міліцыянт зламаў нос баранавіцкаму актывісту
15:28, 19/10/2006

16 кастрычніка ў Баранавічах падчас акцыі салідарнасьці адным зь міліцыянтаў быў жорстка зьбіты моладзевы актывіст Зьміцер Палойка. У яго бяз опісу канфіскавалі фотаапарат, на які ён здымаў акцыю, гаманец зь 50 тыс. рублёў і некаторыя асабістыя рэчы. Як паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”, 18 кастрычніка судмэдэкспэртыза паказала, што ў Зьміцера Палойкі – пералом носу са зьмяшчэньнем косьці.

Палойка прабыў у пастарунку цэлую ноч, а раніцай наступнага дня на адміністратыўным судзе актывіста абвінавацілі ў тым, што ён лаяўся матам, махаў рукамі ў публічным месцы і зладзіў бойку зь міліцыянтамі. Палойку быў вынесены прысуд – штраф у памеры 155 тыс. рублёў. Ніякай мэдычнай дапамогі хлопцу не аказвалася. Асабістыя рэчы яму таксама не вярнулі.

З дапамогай праваабаронца Сяргея Гоўшы ў пракуратуру падрыхтаваная скарга. На думку спадара Гоўшы, скаргу павінны задаволіць і ўзбудзіць крымінальную справу па факце жорсткага зьбіцьця Палойкі міліцыянтам.

Нагадаем, што Зьміцер Палойка ўжо быў арыштаваны ў Баранавічах падчас сёлетняй прэзыдэнцкай кампаніі і ў час штурму намётавага мястэчка ў Менску.


камэнтароў: 3

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: