Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аб`яднаная сістэма СПА можа быць створаная заўтра 13:48, 19/10/2006
Расея і Беларусь Падпішуць у бліжэйшы час пагадненне аб стварэнні Аб`яднанай сістэмы СПА "саюзнай дзяржавы". Аб гэтым заявіў сёння журналістам галоўнакамандуючы ВПС РФ генерал войска Уладзімір Міхайлаў.
"Дакументы аб стварэнні СПА "саюзнай дзяржавы" знаходзяцца зараз на падпісанні ў старшыні ўрада РФ, – цытуе ІТАР-ТАСС генерала. – Калі ён сёння іх падпіша, то заўтра падчас правядзення сумеснай калегіі міністэрстваў абароны двух дзяржаў, магчыма, мы падпішам пагадненне".
"Не атрымаецца – не бяда, – сказаў галоўнакамандуючы. – Мы зноў у лістападзе сустрэнемся ў Менску, і тады ўжо са стопрацэнтнай гарантыяй пагадненне буде падпісанае, бо чыннікаў для яго непадпісання проста няма".
Па словах У.Міхайлава, "з усімі міністэрствамі мы гэтыя дакументы ўзгаднілі, яны ўхваленыя і таму асноўны "папяровы працэс", які, нажаль, з`яўляецца працяглым, завершаны".