Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Спікер Сената Польшчы выступае за дэмакратычную Беларусь 16:18, 19/10/2006
У Польшчы выступаюць за наладжванне дыялогу Савета Еўропы з грамадзянскай супольнасцю Беларусі. "Учора на форуме Савета Еўропы "За будучыню дэмакратыі" я выказаўся за тое, каб Савет Еўропы кантактаваў з Беларуссю. Я – за дэмакратычную Беларусь. Трэба запрашаць прадстаўнікоў няўрадавых арганізацый гэтай краіны да дыялогу", – сказаў старшыня Сената Польшчы Багдан Барусевіч на прэс-канферэнцыі ў чацвер у Маскве.
"У выніках форума змяшчаецца наступны пункт на конт гэтага: "Форум выяўляе падтрымку дэмакратычнаму развіццю ў Беларусі". Прывітае ўдзел прадстаўнікоў беларускіх палітычных партый і грамадзянскай супольнасці ў будучай дзейнасці форума. Гэта дазволіць наблізіць мэту, калі Беларусь зможа стаць сябрам Савета Еўропы, як было заяўлена ў 2005 годзе на трэцім саміце Савета Еўропы ў Варшаве", – адзначыў ён.