Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Эўразьвяз можа пашырыць сьпіс неўязных беларускіх чыноўнікаў на наступным тыдні 13:15, 19/10/2006
“Рашэньне ў справе пашырэньня сьпісу беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены уезд на тэрыторыю Эўрапейскага зьвязу, можа быць прынятае на наступным тыдні”, - пра гэта “Радыё Свабода” паведамілі ў Радзе Эўрапейскага зьвязу. Паводле словаў супрацоўніцы прэсавага офісу кіраўніка замежнай палітыкі Эўразьвязу Хавіера Саляны, праца над гэтым пытаньнем у Эўрапейскім зьвязе працягваецца.
Спадарыня Бразі паведаміла, што цалкам верагодна, што пашырэньне сьпісу будзе ўхваленае на наступным тыдні, аднак ані дакладная дата, ані прозьвішчы беларускіх чыноўнікаў пакуль не паведамляюцца.
Раней паведамлялася, што гэтае рашэньне павінна было быць прынятае ў часе паседжаньня Рады Эўразьвязу ў агульных справах і справах зьнешняй палітыкі, што адбылося ў Люксэмбургу 16-17 кастрычніка.
Міністры замежных справаў 25 краінаў Эўразьвязу, аднак, учора і пазаўчора, не абмяркоўвалі гэтае пытаньне.
Цяпер у сьпісе беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Эўразьвязу, 36 чалавек. Плянуецца, што сьпіс будзе пашыраны асобамі, якія мелі дачыненьне перадусім да выраку ў справе былога кандыдата на пасаду прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Казуліна.