Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 1920 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Расея абмяжоўвае гандаль з Беларуссю (дакумент)
11:56, 19/10/2006

Расея абмяжоўвае ўвоз тавараў з Беларусі. Па словах намесніка кіраўніка Мінэканамразвіцця Андрэя Шаронава, Масква скараціла закупы прадукцыі з Беларусі на бюджэтныя сродкі. Зроблена гэта было ў адказ на інфармацыю аб дыскрымінацыі расейскіх тавараў пры правядзенні Менскам дзяржзакупаў. Кіруючыся адпаведнымі законамі, Расея памкнулася "адказаць" Беларусі сустрэчнымі абмежаваннямі. На дадзены момант Мінсельгас Расеі, мінрэгіён Расеі і кіраўнікі суб`ектаў РФ забяспечаныя лістамі, датычнымі да падавання інфармацыі пра пастаўкі тавараў беларускай вытворчасці.

У лістах разасланых Мінэканамразвіцця Расеі паведамляецца, што, пачынаючы з 2006 года ў Расейскай Федэрацыі дзейнічае новы Закон датычны да закупаў для дзяржаўных патрэб, у адпаведнасці з якім прадугледжваецца ўсталяванне на тэрыторыі Расеі нацыянальнага рэжыму, які прадугледжвае, што прадукцыя замежных дзяржаў дапушчаецца на роўных умовах з прадукцыяй расейскага паходжання. Раней у расейскім заканадаўстве ўжыванне нацыянальнага рэжыму не прадугледжвалася. Аднак дадзены рэжым усталёўваецца выключна на ўмовах узаемнасці. Калі ў дачыненні да расейскіх пастаўшчыкоў або тавараў расейскага паходжання на тэрыторыі замежнай дзяржавы ўжываюцца дыскрымінацыйныя меры, то Законам прадстаўленае права органу, які ажыццяўляе нарматыўнае правовое рэгуляванне ў сферы размяшчэння заказаў, функцыі якога выконвае Мінэканамразвіцця Расеі, усталёўваць умовы допуску тавараў, якія паходзяць з замежнай дзяржавы.

У гэтай сувязі Мінэканамразвіцця Расеі прааналізавала заканадаўства і нарматыўныя акты, дзеючыя на тэрыторыі Рэспубліцы Беларусь. Было вызначана, што ў Беларусі дзейнічаюць умовы, якія абмяжоўваюць доступ расейскіх прэтэндэнтаў да тэндэрнага гандлю, а таксама накіраваныя на стварэнне няроўных умоў удзелу ў працэдурах закупаў расейскіх і беларускіх прэтэндэнтаў.

З мэтай усталявання ўмоў допуску ў Мінсельгас Расеі, у Мінрэгіён Расеі і кіраўнікам суб`ектаў Расейскай Федэрацыі 14 ліпеня 2006г. былі накіраваныя лісты аб пастаўках тавараў беларускай вытворчасці. Прапаноўваецца абмежаваць увоз у Расею такіх тавараў як керамічная плітка, мэбля, вырабы санітарна-тэхнічныя, кансервы, сінтэтычныя мыючыя сродкі.



напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: