Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дэлегацыя беларускіх атамшчыкаў наведае Калінінскую АЭС 14:42, 19/10/2006
Мэта візіту – знаёмства з арганізацыяй працы па будаўніцтве АЭС, вывучэнне вопыту падбору і падрыхтоўкі кадраў. Пра гатовасць Расеі супрацоўнічаць з Беларуссю ў выпадку прыняцця Менскам рашэння аб будаўніцтве атамнай электрастанцыі, заявіў кіраўнік Расатама Сяргей Кірыенка. Па яго словах, расейскі бок гатовы прадставіць свае прапановы па магчымаму супрацоўніцтву, калі да гэтага будзе праяўленая зацікаўленасць беларускага боку.
Амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў у інтэрв`ю "Інтэрфаксу" пацвердзіў, што "Расея абавязкова будзе ўдзельнічаць у тэндэры на будаўніцтва АЭС у Беларусі і не баіцца канкурэнцыі з Францыяй, тым больш, што па беларускім заканадаўстве расейскім кампаніям робіцца 25% зніжка ў гандлі". Пры гэтым падкрэсліваецца, што ў Беларусі і Расеі агульная інжэнерная аснова, вялікая колькасць гарызантальных кантактаў, што можа стаць вызначальным падчас выбара партнёра. Раней старшыня прэзідыўма Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Міхась Мясніковіч заявіў, што ў 2007 годзе плануецца распачаць працу па праектаванні і пачатку будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Беларусі. У бліжэйшы час будзе прынятае рашэнне аб выбары партнёра па будаўніцтву АЭС, аб тым, як уключыць будучую АЭС у энергетычную сетку краіны.
Візіт беларускай дэлегацыі на КАЭС запланаваны на 25-26 кастрычніка 2006 года, паведамляе ІА "Рэгнум".