Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
З кім збіраецца ваяваць неіснуючая дзяржава? 16:24, 20/10/2006
Рэгіянальная групоўка войск (сіл) Расеі і Беларусі створаная і дзейнічае зараз першым чынам для прадухілення ўзнікнення пагрозы "саюзнай дзяржаве", заявіў намеснік начальніка Генштаба Узброенных сіл Беларусі генерал-майор Пётр Ціханоўскі. "Рэгіянальная расейска-беларуская групоўка войскаў функцыянуе з 1999 года першым чынам для прадухілення пагрозы бяспекі Беларусі і Расеі", – сказаў П.Ціханоўскі ў пятніцу падчас "круглага стала", прысвечанага вайсковай складальнай "саюзнай дзяржавы".
Пры гэтым генерал удакладніў, што "сёння мы такой пагрозы не бачым".
Адказваючы на пытанне "Інтэрфакса-АВН" пра кіраўніка групоўкай на выпадак вайсковай пагрозы, П. Ціханоўскі адзначыў, што "прызначаць камандуючага групоўкай – прэрагатыва вышэйшага дзяржаўнага савета".
"У залежнасці ад абставін вышэйшы дзяржаўны савет будзе прымаць рашэнне аб прызначэнні камандуючага дадзенай групоўкі", – сказаў ён.
П.Ціханоўскі адзначыў, што адпаведна пагадненню расейска-беларуская групоўка ўжываецца для забеспячэння бяспекі Беларусі і прымежных абласцей Расеі.
У 2007 годзе на забеспячэнне мерапрыемсваў, звязаных з функцыянаваннем расейска-беларускай групоўкі, плануецца вылучыць 420 млн. рублёў.