Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 2021 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Cуд адмовіў дэпутату Чыгіру ў аднаўленьні на працы
16:54, 20/10/2006

Сёньня Бабруйскі суд адмовіў дэпутату гарсавету Алесю Чыгіру ў аднаўленьні на працы, паведаміла “Радыё Свабода”. Заяўнік ня згодны з прычынамі звальненьня яго са школы й патрабуе, каб гарадзкі аддзел адукацыі аднавіў яго на працы настаўніка. Алесь Чыгір даводзіць, што ў Беларусі цяпер існуе перасьлед настаўнікаў за палітычныя перакананьні.

Заяўнік кажа, што ў яго застаецца магчымасьць абскардзіць такое рашэньне:

“Буду падаваць касацыйную скаргу ў Магілёўскі абласны суд. Фактычна, як цяпер даводзяць, мяне ня звольнілі. Тлумачаць, што не падоўжылі кантракту. І таму дазволу сэсіі гарадзкога савету на гэта не патрабуецца. Кантракт быў на два гады, і працаваў я настаўнікам гісторыі ў сярэдняй школе №8 гораду Бабруйску.

Я не чакаў іншага рашэньня. Паседжаньне было кароткае. Хутчэй за ўсё, матэрыялы былі падрыхтаваныя загадзя. Казалі, што ў мяне быў прагул 25 сакавіка. Але гэта была субота. Да гэтага ў суботу ніколі не было ўрокаў. Тады ж нібыта быў загад дырэктара школы, каб усе настаўнікі знаходзіліся ў школе. А я ў гэты дзень паехаў у Менск на плошчу”.


Пазбаўлены працы настаўнік мае трох непаўналетніх дзяцей. Каб утрымліваць сям’ю, Алесь уладкаваўся цяпер на працу ў незалежную газэту “Бабруйскі кур’ер”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: