Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У выбарчых камісіях Магілёва, Берасьця й Менску апазыцыянэраў ня будзе 18:03, 20/10/2006
Сёньня апошні дзень стварэньня тэрытарыяльных выбарчых камісіяў. Іх будзе больш за паўтары тысячы, зь якіх 152 — раённыя ды абласныя. У выбарчых штабах апазыцыйных партыяў да гэтага часу няма зьвестак, што хтосьці зь іхных прадстаўнікоў увайшоў у склад камісіяў. Але, як паведамляе «Радыё Свабода», на гэты час можна дакладна сказаць, што ў дзьве з шасьці абласных камісіяў вылучэнцы апазыцыі ня трапілі.
“Ёсьць зьвесткі, што ў Магілёўскай вобласьці няма ў камісіі ніводнага вылучэнца ад дэмакратычных сілаў. Гэтак сама і ў Берасьцейскай”, -- паведамляе прадстаўнік выбарчага штабу Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ігар Шынкарык.
Таксама стала вядома, што і ў складзе сфармаванай сёньня Менскай гарадзкой камісіі прадстаўнікоў дэмакратычных партыяў няма. АГП накіроўвала туды ў якасьці прэтэндэнта Ўладзімера Раманоўскага. Аднак, як сьцьвярджаюць у гарвыканкаме, партыйцы зрабілі памылку. Яны правялі сход дзеля вылучэньня спадара Раманоўскага на дзень раней, чым у друку зьявіўся прэзыдэнцкі ўказ пра прызначэньне выбараў:
У складзе сталічнай камісіі ёсьць два партыйцы: па адным — ад Лібэральна-дэмакратычнай партыі Сяргея Гайдукевіча і праўладнай камуністычнай партыі Тацяны Голубевай. Ачоліў камісію дэпутат «палаты прадстаўнікоў» Ігар Карпенка.
На мінулых мясцовых выбарах, якія праходзілі ў 2003 годзе, у тэрытарыяльных камісіях быў 61 прадстаўнік ад апазыцыі.