Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 2021 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Кіраўніцтва «Белшыны» не збіраецца выконваць асноўнае патрабаванне галадаючых
12:44, 20/10/2006

Працягваецца галадоўка шасцярых актывістаў першаснай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюза (БНП) працаўнікоў ААТ "Белшына". Сёння 20 кастрычніка, генеральрны дырэктар завода Зміцер Кацярыніч сустрэўся з адным з удзельнікаў акцыі пратэста Міхасём Усціновічам, паведамляе www.praca-by.info. Генеральны дырэктар паабяцаў прафсаюзнаму актывісту выплаціць і даплаты на аздараўленне і прэміі, выдадзеныя астатнім працаўнікам да Дня хіміка, калі будзе даказана, што загад аб выплатах не быў своечасова даведзены да ведама працаўнікоў.

Нагадаем, што 3 кастрычніка ў знак пратэсту супраць парушэння правоў сяброў незалежнага прафсаюза абвясціла галадоўку намеснік старшыні пяршоўкі БНП Алена Захожая. Сёння 54-гадовая жанчына галадае 18-е суткі. Яна патрабуе выплаціць сябрам БНП грошы, якія атрымалі астатнія працаўнікі прадпрыемства, і зарэгістраваць арганізацыю.

Учора, 19 кастрычніка, яшчэ пяць актывістаў незалежнага прафсаюза – зборшчык Рыгор Спасюк, машыніст каландара Міхась Усціновіч, вулканізатаршчык Сяргей Гурло, машыніст каландара Сяргей Смірноў і зборшчык Уладзімір Маслянчэнка – далучыліся да галадоўцы, а Алена Захожая адмовілася ад вады.

Раней адміністрацыя тлумачыла свае дзеянні тым, што сябры БНП напісалі заяву аб распаўсюджванні на іх калектыўнага дагавору ўжо пасля таго, як быў выдадзены загад аб выплатах. Дарэчы сказаць, прэміі на прадпрыемстве выдаюцца з прыбытку, заробленга ўсім калектывам, а не толькі сябрамі афіцыйнага прафсаюза. Міхась Усціновіч змог сёння ўпэўніць дырэктара, што людзі пацярпелі несправядліва, бо яны пазней даведаліся пра загад. Па словах прафсаюзнага актывіста, Зміцер Кацярыніч паабяцаў разабрацца і, калі інфармацыя пацвердзіцца, пакараць вінаватых і выплаціць людзям грошы. Як паведаміў Міхась Усьціновіч, начальнік цэха ўжо напісаў дырэктару тлумачальную, дзе звярнуў увагу на тое, што інфармацыя аб загадзе паступіла ў цэх практычна праз месяц пасля яго падпісання.

Міхась Усціновіч таксама распавёў, што ні кіраўніцтва прадпрыемства, ні кіраўнік канцэрна "Белнафтахім" не збіраюцца выконваць асноўнае патрабаванне галадаючых – зарэгістраваць пяршоўку. У цяперашні час удзельнікі акцыі абмяркоўваюць свае далейшыя дзеянні. Алена Захожая прапанавала ім прыпыніць галадоўку ў выпадку, калі адміністрацыя пачне выплачваць грошы, а сама яна паабяцала пачаць піць ваду. Пакуль удзельнікі галадоўцы рашэнне не прынялі, паведаміў Міхась Усціновіч.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: