Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 2021 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнка кіруе горш за ўсіх
15:33, 20/10/2006

Па адзнацы Сусветнага банка, якасць кіравання беларускай дзяржавай адна з самых горшых сярод краін былога СССР. Да падобнай высновы, піша газета «Беларусы і рынак», падштурхоўваюць дадзеныя, якія знаходзяцца ў дакладзе ВБ "Пытанні кіравання-2006".

У дакладзе дадзены аналіз сітуацыі больш чым у 200 краінах свету. Ацэньваецца кіраванне па шасці галоўных складальніках. Прычым адзнакі выстаўленыя па чатырохбальнай шкале, дзе "+2" – вышэйшая адзнака, а "-2" – ніжэйшая. У цэлым яшчэ горшыя паказчыкі на постсавецкай прасторы толькі ў Таджыкістана і Туркменістана.

У выніку ў катэгорыі "грамадзянскі ўдзел і падсправаздачнасць" (гэта значыць магчымасці рэалізацыі насельніцтвам палітычных і грамадзянскіх правоў чалавека) РБ атрымала -1,68 бала. У катэгорыі "эфектыўнасць дзейнасці ўрада" адзнака склала -1,19 бала, а якасць прылад і інстытутаў рэгулявання, гэта значыць мер, якія абцяжарваюць нармалёвае функцыянаванне рынкаў, ацэнена на -1,53 бала. Па катэгорыях "прававая дзяржава" і "стрымліванне карупцыі" Беларусь атрымала -1,04 і -0,9 адпаведна.

Адзіная плюсавая адзнака беларускай дзяржаве дадзеная за палітычную стабільнасць і адсутнасць гвалту. Па гэтай катэгорыі эксперты Сусветнага банка вызначалі верагоднасць пагрозы гвалтоўнага звяржэння або змены саставу ўрада, у тым ліку пасродкам тэрарыстычных актаў. Аднак і ў гэтай сферы за Беларусь занадта радавацца не варта, бо станоўчая дынаміка ацэньваецца толькі на 0,01 бала.

Як сцвярджаюць аўтары дакладу, устаўшы на шлях рэформаў, краіны змогуць дамагчыся істотнага паляпшэння якасці кіравання і скарачэння маштабаў карупцыі ў параўнальна сціснутыя тэрміны. Так з 2002 г. Украіна, Сербія і Ліберыя дамагліся прыкметных поспехаў у вобласці грамадзянскага ўдзелу і падсправаздачнасці, Грузія – у сферах палітычнай стабільнасці і стрымлівання карупцыі, а Славакія – у вобласці эфектыўнасці дзейнасці ўрада.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: