Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 2021 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Менску будуць мітынгаваць пратэстанты
18:32, 20/10/2006

Менскі гарвыканкам дазволіў правядзенне 21 кастрычніка з 18 да 20 гадзін на плошчы Бангалор мітынга пратэсту супраць дзеянняў улад у дачыненні да царквы "Новае жыццё" Аб`яднання суполак хрысціян поўнага Евангелля ў Рэспубліке Беларусь.

Як паведаміла БелаПАН прэс-сакратар суполкі Іна Давыдовіч, 16 кастрычніка заяўнік акцыі Віталь Антончыкаў атрымаў дазвол гарадскіх улад за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама Міхаіла Ціценкова. "У дакуменце, у прыватнасці, гаворыцца, што акцыя з колькасцю ўдзельнікаў да 700 чалавек можа адбыцца не з 14 да 16 гадзін, а з 18 да 20. Перанос часу правядзення акцыі ўлады матывуюць тым, што на плошчы ў заяўлены час адбудзецца восеньскі сельскагаспадарчы кірмаш", – сказала І.Давыдовіч.

Для правядзення акцыі заяўнік павінен заключыць дагаворы з адпаведнымі гарадскімі службамі на абарону грамадскага парадку, медыцынскае абслугоўванне і ўборку тэрыторыі. "У дакуменце нагадваецца, што адказнасць за падтрыманне грамадскага парадку нясе арганізатар", – адзначыла І.Давыдовіч.

Кіраўнікі царквы пакуль не вызначыліся па пытанні правядзення мітынгу і яго фармату у сітуацыі, калі з 5 кастрычніка пратэстанты праводзяць галадоўку пратэста.

У інтэрв`ю БелаПАН пастар царквы Вячаслаў Ганчарэнка выказаў здагадку, што акцыя пратэста можа развівацца па двух сцэнарах. "Калі ўлады не будуць актыўна рэагаваць на галадоўку, то мы будзем працягваць яе даволі доўга. Аднак мы гатовыя і да сілавых дзеянняў улад, бо дух наш з кожным днём узмацняецца", – сказаў пастар.

Па яго словах, малаважнае скарачэнне колькасці ўдзельнікаў акцыі адбылося за конт тых, хто не разлічыў свае сілы і вырашыў сумясціць галадоўку з працай. "Тым, хто знаходзіцца ў храме ўвесь час, значна лягчэй", – сказаў пастар.

Акрамя таго, В.Ганчарэнка паведаміў, што з Адміністрацыі прэзідэнта яму паступіла прапанова сустрэцца 17 кастрычніка з памочнікам прэзідэнта – начальнікам галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Алегам Пралескоўскім.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: