Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 2021 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Независимая газета»: Беларусі абвешчаная гандлёвая вайна
11:45, 20/10/2006

Расейская «Независимая газета» перанос саміту кіраўнікоў дзяржаў СНД звязвае, у тым ліку, з эканамічнымі чыннікамі. Па меркаванні выдання, Беларусі абвешчаная гандлёвая вайна.

У мінулую нядзелю галоўны санітарны лекар Расеі Генадзь Анішчанка паўтарыў выказаныя ім у верасні прэтэнзіі адносна магчымага рээкспарту забароненага ў Расеі малдаўскага і грузінскага віна праз Украіну, Беларуь і Азербайджан. Гэтым разам у сваім выступе ён вылучыў ролю Беларусі. "У нас ёсць падставы лічыць, што ёсць нейкая дамоўленасць паміж Украінай, Беларуссю і Азербайджанам аб тым, што яны будуць дапамагаць гэтым двум краінам (Грузіі і Малдове – "НГ") выйсці на расейскія рынкі любым чынам, – адзначыў Анішчанка. – А ўлічваючы, што паміж Беларуссю і Расеяй няма мытных меж, нас гэтае пытанне, безумоўна, хвалюе і будзе хваляваць датуль, пакуль мы не атрымаем поўнай празрыстасці".

У сераду да Анішчанкі далучыўся намеснік міністра эканамічнага развіцця і гандлю Андрэй Шаронаў. Адказваючы на пытанні дэпутатаў у Дзярждуме, ён паведаміў аб тым, што яшчэ ў ліпені накіраваў у Мінсельгас, Мінрэгіёнразвіцця і кіраўнікам суб`ектаў Федэрацыі ліст з прапановай абмежаваць расейскія дзяржзакупы ў Беларусі. Адрасатам ліста прапаноўваецца прадставіць у МЭРГ свае заўвагі адносна пераліку беларускіх тавараў, ад закупаў якіх варта адмовіцца расейскім дзяржаўным муніцыпальным органам. У той жа дзень прэс-служба МЭРГ размясціла на сайце міністэрства паведамленне, з якога вынікае, што рашэнне абмежаваць расейскія дзяржзакупы ў Беларусі звязана з тым, "што ў Беларусі дзейнічаюць умовы, якія абмяжоўваюць доступ расейскіх прэтэндэнтаў да тэндэравага гандлю, а таксама накіраваныя на стварэнне няроўных умоў удзелу ў працэдурах закупаў расейскіх і беларускіх прэтэндэнтаў". Іншымі словамі, Менск абвінавацілі ў дыскрымінацыі расейскіх таваравытворцаў пры правядзенні ўласных дзяржзакупаў. Па сутнасці, піша «Независимая газета», Беларусі была абвешчаная гандлёвая вайна.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: