Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 2021 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Працаваць з моладдзю будуць правераныя людзі
16:18, 20/10/2006

Аляксандра Лукашэнку не ва ўсім задавальняе якасны ўзровень дзейнасці дзяржаўных моладзевых і дзіцячых грамадскіх арганізацый. "Сёння важныя не колькасныя, а якасныя паказчыкі вашай працы, і я б хацеў бы пажадаць вам новых і свежых ідэй і ініцыятыў", – заявіў ён, сустракаючыся з старшынямі праўладных Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі і Беларускага камітэту моладзевых арганізацый. Пры гэтым ён адзначыў, што "сёння вельмі важнае пытанне арганізацыйна-кадравага забеспячэння. Каго мы сёння ставім працаваць з моладдзю, што гэта за людзі?"

А.Лукашэнка адзначыў, што ў свой час "у камсамоле пры ўсім яго фармалізме больш бурліла ініцыятыў. І я хацеў, каб вы гэтай якасці не страцілі".

А.Лукашэнка прызнаў, што "ні адна сфера беларускага грамадства не атрымала такой каласальнай дзяржаўнай падтрымкі, як моладзевае асяроддзе, дзейнасць моладзевых арганізацый". "Я абсалютна не шкадую выдаткаваных на гэта сіл", – сказаў ён.

Па яго словах, рэспубліканскім моладзевым і дзіцячым арганізацыям было аказана "шмат падтрымкі і дапамогі". "Сёння дзяржава будзе дапамагаць па меры неабходнасці, і вы павінны быць больш самастойнымі", – адзначыў А.Лукашэнка.

Па яго меркаванні, буйнейшыя моладзевыя структуры "павінны адлюстроўваць інтарэсы новага пакалення беларусаў, стаць тым асяроддзем, якое дапамагае моладзі фармаваць і адстойваць канструктыўную грамадзянскую пазіцыю, актыўна ўдзельнічаць у дзяржаўным і грамадскім жыцці краіны".

А Лукашэнка лічыць таксама, што "сёння вельмі важнае пытанне арганізацыйна-кадравага забеспячэння. Каго мы сёння ставім працаваць з моладзю, што гэта за людзі?", – спытаў кіраўнік дзяржавы. Пры гэтым ён адзначыў, што "сёння ў працы моладзевых і дзіцячых аб`яднанняў існуе шэраг недахопаў, недапушчальных, на мой погляд, сярод людзей, якія працуюць з моладдзю і дзецьмі".

Акрамя таго, Лукашэнка заявіў, што асаблівую вастрыню прадстаўляе пытанне аб узаемадзеянні і каарданацыі дзейнасці дзяржаўных органаў, якія забяспечваюць рэалізацыю дзяржаўнай моладзевай палітыкі.

А.Лукашэнку цікавіць таксама пытанне арганізацыі сацыяльна-эканамічных мерапрыемстваў, якія праводзяцца моладзевымі арганізацыямі. "Якая рэальная эфектыўнасць і аддача ад дзеянняў па рашэнні сацыяльных праблем моладзі, накіраваных на забеспячэнне роўнага доступу да адукацыі, забеспячэнне занятасці моладзі, падтрымку маладых сем`яў?", – пацікавіўся кіраўнік дзяржавы.

Акрамя таго, Лукашэнку цікавіць "увесь спектр эканамічных праектаў", якія рэалізуюцца моладзевымі арганізацыямі, у тым ліку і па прамым даручэнні кіраўніка дзяржавы.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: